Масленица в парке Мазурино

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

17 сакавіка 2024 года парк МАЗУРЫНА запрашае на шырокае свята з непаўторным традыцыйным каларытам – смачную МАСЛЕНІЦУ!

Тэатралізаванае народнае гулянне, прысвечанае гуканню вясны, пачнецца аб 11 гадзіне.

Вас чакаюць традыцыйныя масленічныя забавы, канцэртная праграма, спартыўныя спаборніцтвы, займальныя майстар-класы для дарослых і дзяцей, інтэрактыўныя пляцоўкі і кірмаш святочных страў.

Па традыцыі кульмінацыяй святочнай праграмы стане спальванне масленічнага пудзіла а 14 гадзіне.

Усе выхадныя будуць працаваць атракцыёны і пракат спартыўнага інвентара.

Комментирование отключено.