20-21 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбудзецца XI навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», якая вядомая кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй горада над Дзвіной.
Кожная канферэнцыя прысвечана пэўнай тэме, і ў гэтым годзе гэта 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У рамках канферэнцыі будуць працаваць 5 секцый, а таксама адкрыюцца 2 выставы. Падрабязная праграма — на слайдах і на сайце бібліятэкі.
«Віцебскі край» — мерапрыемства, пад час якога гісторыя ажывае. Даклады з новымі гістарычнымі фактамі і сістэматызаванымі данымі, абмеркаванне спрэчных момантаў і пастаноўка праблем, а галоўнае, людзі, якія шчыра любяць краязнаўства і сваю малую радзіму — усё гэта штогод суправаджае канферэнцыю Віцебскай абласной бібліятэкі.
Мы чакаем больш за 100 гісторыкаў, археолагаў, архівістаў, выкладчыкаў, краязнаўцаў з розных гарадоў Беларусі і Расіі. А таксама і вас!
Уваход свабодны для ўсіх чытачоў бібліятэкі.
