Вітаю, шаноўная Настасся!
Дзякуй, што нарэшце завіталі да нас. Сапраўды, сяброў "Торвальда" і жадаючых трапіць у спіс сяброў цяпер значна больш, чым месцаў у пабе. Тым больш што арт-праграма "Торвальда" робіцца насычанай і разнастайнай (рознафарматныя канцэрты, літаратурныя і мастацкія прэзентацыі, трансляцыі спартовых мерапрыемстваў, інтэлектуальныя гульні... У тым ліку і мэйнстрымавыя мерапрыемствы кшталту "Адкрытага мікрафону" ;)), і гэта прываблівае вялікую колькасць гледачоў :)
Але мы заўжды імкнемся да паляпшэнняў, таму зараз пашыраемся. Так, неўзабаве паўстане летняя веранда, дзе можна будзе адчуць атмасферу сапраўднага ірландскага паба проста на свежым паветры ў самым сэрцы Віцебска!.. :)