Увечары 28 чэрвеня зазiрнулi выпiць пiва ў арт-паб Torvald на вул. Талстога. Было вельмi прыемна трапiць ва аўтэнтычную атмасферу iрландскага паба, пачуць ад бармэна выдатную беларускую мову. Па-сапраўднаму добра ўразiў выбар гатункаў пiва — адразу бачна, што ў «Торвальдзе» аматарам гэтага напою не давядзецца сумаваць.
Увогуле хочацца падзякаваць супрацоўнiкам паба за прыязны прыём i файны вечар, абавязкова вернемся да вас яшчэ!