Сёння зайшла, каб набыць што-небудзь да гарбаты. Раніцай выбар быў невялікі, таму ўзяла піражкі з сачавіцай і заварны хлебушак. Усё свежае і вельмі смачнае. Таксама прапанавалі згуляць у міні-латарэю, якую кавярня праводзіць сумесна з вытворцамі драўляных гульняў forever dreva, і ў выніку атрымаўся маленькі падарунак, такія вось крыжыкі-нулікі "лапкі". Вельмі прыемна і міла, узнялі настрой, раю зазірнуць.
Кафе — в каталоге Vitebsk.biz — прим. ред.