Цяпер такі перыяд жыцця, што дастаўкі вельмі дапамагаюць, асабліва дастаўка прадуктаў. Вырашыла падтрымаць дарагую рэдакцыю і замаўляць праз clever, і ў выніку атрымала абсалютнае расчараванне.
Напачатку ўсё было зусім няблага: аператыўна, ветліва, можна абраць варыянты, калі адсутнічае нешта з замовы, ёсць бескантактная дастаўка (не спрабавала). Былі заўвагі: частыя замены або адсутнасць замоўленага; або, напрыклад, бананы сунулі на дно пакунка пад іншыя прадукты, і каментары, каб так не рабілі, не заўжды ўлічвалі. Быў і рэд сцяг: неяк у дажджлівы дзень з-за вялікай колькасці замоў паабяцалі прывезці дастаўку праз 2,5 гадзіны - у выніку прывезлі амаль праз пяць гадзін, бліжэй да дзясятай вечара. Але нашыя аб'юзіўныя стасункі працягваліся...да ўчарашняга дня.
Заўчора прыехалі з вёскі, прадуктаў дома амаль няма, а 13-16 замовіла дастаўку з Гіпа, у тым ліку інгрэдыенты для крэму ў торцік, які меўся быць на наступны дзень. Праз гадзіну тэлефануюць:
- Па тэхнічных прычынах Гіпа сёння больш не бярэ замовы, не супраць, калі перанясем дастаўку на заўтра? Або адмяняць?
Прыкідваю, што да заўтра пратрымаемэся, пагаджаюся на перанос. Аператарка абяцае, што назаўтра замове дадуць ход адразу пасля адкрыцця (!).
Учора з ранку цішыня. У мабільным дадатку пазначана, што дастаўка з Гіпа працуе з 9-30. А палове на дванаццатую пачынаю высвятляць, дзе ж там блукае мая ежа і інгрэдыенты для торціка. Адбываецца дыялог (на скрынах), мне некалькі разоў абяцаюць дастаўку "ў бліжэйшы час", але паралельна гучыць падазроная фраза "на працягу дня", што як бы намякае, што за "60-90 хвілін", пазначаных у афэрце, могуць не паспець (мякка кажучы). У выніку дастаўку давялося адмяняць. Настрой і свята сапсавалі ў чыстую.
Тэхнічныя накладкі здараюцца ва ўсіх, гэта непрыемна, але зразумела. Засмуціў люты непрафесіяналізм, абяцанкі-цацанкі пра "як толькі - дык адразу" і "бліжэйшы час". Дзіцячы садок (ну, ці, не ведаю, школьніц з вітбізу туды пераразмеркавалі). Ёсць праблемы - кажыце адразу і канкрэтна, а не расцірайце пра "бліжэйшы час".
Карацей, патрачана. Будзем карыстацца паслугамі "канкурэнта".