Ацаніла мармелад са смакам кукурузы і халву з перцам ад «Чырвонага харчавіка»

Захапляюся крэатыўнікамі "Чырвонага харчавіка". Гэта ідэальнае месца для аматарак/аў нестандартных смакаў і цяжарных жанчын)))
Вось, набыла ў крамцы ў "Трыа" мармелад са смакам кукурузы і халву з перцам (халва адмовілася ўдзельнічаць у фотасэсіі, дый пра яе ўжо згадвалі ў водгуках). Мармелад салодкі (але не занадта), з выражаным смакам папкорну. Цікава, незвычайна, на мой густ - смачна.

Буду чакаць наступных дзівосных навінак!))

Ирынка Нярэй
Спасибо автору
Поделиться
Класснуть
Отправить
Комментирование отключено.