Время в разгар пандемии заметно ускорилось. Стремительно меняются мнения людей и их отношение ко всему происходящему. И, естественно, темы для главных интернет-разговоров обновляются с такой же бешеной скоростью: сегодня спорят об одном, завтра — о другом. Заметили, что уже не так бодро обсуждают волонтёрские сборы, не так красочно восхваляют медиков и тех, кто медиков поддерживает?
Ещё в таком далёком апреле и у нас на портале, и в пабликах «ВКонтакте» активно обсуждали одну тему: доставку обедов для медиков. По старой традиции интернет-холиваров тему обсудили и тут же забыли. Хотя было много негатива и немного позитива, но, так или иначе, тема заглохла.
Напомним, что во втором месяце весны сразу несколько заведений города взяли на себя почётные обязательства обеспечивать врачей и медперсонал ряда больниц горячими обедами. Были сборы, слова благодарности и не только. В то время изрядно досталось владельцу арт-паба «Торвальд» Виталю Бровко. Но постепенно тема перестала быть актуальной для интернет-сообщества и... На дворе июнь. В больницах по-прежнему остаются «грязные зоны», да и коронавирус никуда не делся. Минздрав ежедневно обновляет статистику, комментаторы ежедневно находят эпитеты для происходящего. Найден святой баланс. Но...
Не так давно мы задались вопросом: «А кто ещё продолжает кормить врачей?». И оказалось, что флот из касалеток с едой заметно поредел, и теперь в авангарде этого движения остался арт-паб «Торвальд».
Вспоминая события апреля, мы решили снова взять интервью у Виталя Бровко и узнать, почему он продолжает возить медикам обеды, несмотря ни на что.
— Давай вспомним, с какого числа ты начал возить обеды?
— Пачалі мы з суботы 11 красавіка. Восем тыдняў ужо.
— В какие больницы сейчас «Торвальд» доставляет обеды?
— Інфекцыёнка на Фрунзэ, лабараторыя «Сівітал» і валанцёрскі цэнтр ByCovid-19. У дыягнастычным цэнтры зараз не працуе апарат камп'ютарнай тамаграфіі, а мы кармілі менавіта аддзяленне КТ. І паколькі зараз яны гэтыя паслугі не аказваюць, з кавіднымі не працуюць, то папрасілі паставіць на паўзу. Інфекцыйны стацыянар у абласной бальніцы, супрацоўнікам якога мы вазілі 20 порцый штодня, 10 дзён таму згарнулі. Выходзіць, што нядаўна ў нас было пяць пунктаў, а зараз засталося тры. Абеды і вячэры возім у інфекцыёнку і лабараторыю. Ну і валанцёрскі цэнтр.
— Сколько обедов и ужинов вы развозите каждый день?
— Залежыць ад дня. 50−60 порцый.
«Нашы ўрачы ўсё яшчэ робяць геройскія ўчынкі і, як мы бачым па навінах, на жаль, таксама хварэюць».
— Ты и «Торвальд» остались практически единственными, кто спустя два месяца продолжает кормить медиков. Почему ты продолжаешь это делать?
— Верагодна, не адзін. Я застаўся таму, што ў гэтым ёсць патрэба ў горада (не ў сэнсе ўлады, а ў нас — у грамадзян), каб урачы, якія нас лечаць, былі трошкі весялей і не адчувалі сябе кінутымі. Мы ж зараз усе сочым за навінамі ў свеце, у Еўропе, і італьянскія медыкі пачынаюць заяўляць: месяц таму мы былі героямі, а зараз пра нас ужо ўсе забыліся. Нашы ўрачы ўсё яшчэ робяць геройскія ўчынкі і, як мы бачым па навінах, на жаль, таксама хварэюць, а імунітэт часта падтрымліваецца проста пазітыўным настроем. І я ўсё ж такі выхадзец з валанцёрскай сферы, можна так сказаць, з грамадзянскіх актывістаў, а не з бізнесу. Рэстараннай дзейнасцю я заняўся, бо хацеў стварыць такое месца, як «Торвальд». І першаснае ў ім усё ж такі сацыяльна-культурная функцыя, а заадно мы навучыліся добра і смачна гатаваць. І таму, без лішняга пафаса, але я заўсёды быў альтруістам, рабіў шмат сацыяльна значных рэчаў у культурнай сферы, а зараз прыйшлося і ў гэтай.
— Есть ли параллели между негативом, который вылился на тебя в апреле, и тем, что ты продолжаешь кормить медиков, когда большинство прекратило?
— Канечне, крыўдна быць няправільна зразуметым, а тым больш, калі тваё імя пачынаюць ачарняць тыя, хто не можа пахваліцца нейкімі ўчынкамі і нечым зробленым на грамадскую карысць. Але час раставіў усё па месцах. Многія людзі, якія спачатку паверылі кляўзам, потым прасілі прабачэння, што на некалькі момант засумняваліся.
— Как долго «Торвальд» будет продолжать кормить медиков?
— Ня ведаю. Да дзесятага чэрвеня я буду рабіць гэта дакладна. А потым буду прымаць рашэнне. Спадзяюся, што зараз лета аслабіць хватку віруса. Мы ўсе выдыхнем, і стане лягчэй і нам, і ўрачам.
— Сколько денег ты уже потратил? Наверняка же подсчитываешь...
— Не. Шчыра кажучы, не лічыў. Па-першае, мы ж ўжо працуем удзень, яшчэ не ў звычайным рэжыме, але летняя тэраса стаіць, адпаведна, людзі заходзяць на абеды і вячэры. І прадукты купляюцца на ўсё адразу. Гатуецца і ўрачам, і для наведвальнікаў. Таму нейкім чынам гэта размежаваць дастаткова складана. І шчыра кажу — не лічыў. Прыкладна можна палічыць: восем тыдняў — гэта 56 дзён. І ў дзень у сярэднім дзесьці 60 порцый. Сабекошт адной порцыі прыкладна 4 рублі. Памнож 56 на 60 і на 4. І ты ведаеш, колькі з іх сабралі краўфандынгам на «
МолаМола».
— Давай поговорим про ваш сбор на «МолаМола». Он ещё открыт?
— Збор адкрыты. Але, нажаль, зараз ужо асабліва не капае (усяго ўдалося сабраць крыху больш за пяць тысяч рублёў — заўвага рэд.). Але я разумею, што гэта аб'ектыўныя прычыны, што ў людзей сканчваюцца запасы трываласці і многім зараз патрабуецца дапамога. І людзі больш дыферэнцыявана ахвяруюць, і ў той жа час сам аб'ём ахвяраванняў у цэлым па Беларусі, мне здаецца, зараз значна зменшыўся ў параўнанні з тым, што было два месяцы таму.
— В инстаграме «Торвальда» был пост о том, что можно перечислить деньги и получить сертификат.
— Абсалютна правільна. Тым, хто ахвяруе на дадзены момант, мы даем сертыфікат на суму на 20% большую. А калі ты ахвяруеш 50 рублёў, атрымліваеш сертыфікат на 60 рублёў, які можна ў любую хвіліну патраціць у Торвальдзе ці можна гэты сертыфікат падарыць камусьці. Гэта будзе дзейнічаць да канца года. Зараз кожны мае магчымасць і добрую справу падтрымаць, і з дысконтам у 20% атрымаць сертыфікат.
— Мне кажется, это как-то невыгодно для паба...
— «Хороша ложка к обеду». Зараз наведвальнасць паба і выручка не такія вялікія, як хацелася бы. Атрымліваецца, што мы зараз бяром у доўг пад вялікія працэнты. Але такім чынам я сабяру грошы на важную справу і пры гэтым падтрымаю лаяльнасць сваіх наведвальнікаў. Таму што з гэтым сертыфікатам яны потым прыйдуць да мяне.
— Как обстановка сейчас в Торвальде? Штат пришлось сократить?
— Не зусім. Многія супрацоўнікі, асабліва тыя, для каго гэта быў дадатковы заробак — студэнты або сумяшчальнікі — вырашылі (у час, калі было абвастрэнне эпідэміі) скараціць камунікацыю, хтосьці ўвогуле сышоў на самаізаляцыю. Юрыста і бухгалтара мы перавялі на удалёнку. Час працы скараціўся, у нейкі момант мы працавалі ўвогуле толькі да 19:00, зараз — да 23:00, і таму з двух змен засталася адна. У нас афіцыянтамі працавалі пераважна студэнты-медыкі, а зараз яны занятыя ў бальніцах. Яны вырашылі менш камунікаваць з калектывам «Торвальда», бо яны з'яўляюцца патэнцыяльнай групай рызыкі. Ды і проста стала менш працы, менш наведвальнікаў. Крыху пераразмеркаваліся абавязкі сярод супрацоўнікаў калектыва. У мяне стала нават у нечым больш абавязкаў, чым было раней. Таму што закупкамі, кантактамі з пастаўшчыкамі і іншымі справамі, якімі раней займаўся мэнэджар, цяпер я займаюся самастойна.
×××
Вместо эпилога. Пост опубликован не на правах рекламы, а на правах иллюстрации одной из страниц пандемии. 2020 год не устаёт удивлять нас событиями, открывать всё новые и новые стороны такой привычной
до этого жизни...
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.
Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.