Яшчэ ўчора, 21 лютага, у свеце адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Як бы не ставіліся да дзяржаўнага статусу моў, нельга не сказаць, што сярод сусветнай літаратуры ёсць сапраўдныя беларускія дыяменты.
Ды і ўвогуле, беларуская мова мілагучная, калі ў яе ўслухвацца і самабытная, калі ў яе ўчытвацца (да-да, хейтары).
Для аматараў роднага слова і для тых, хто даўно яго не чуў, прапаную падборку беларускамоўных кніг, які мусіць прачытаць кожны. Сустрэнуцца тут і школьная літаратура, і праца нобелеўскай лаўрэаткі, і сучасная літаратура, і пераклады сусветнавядомых бестселераў.
Пра што
Як вясёлы дзядзька Завальня, нібы тая Шахеразада, расказвае 1001 незвычайную гісторыю, апаясаную містыкай і фантастыкай. Будуць тут і ваўкалакі з русалкамі, і чарнакніжнікі з цмокамі, і вужы з вогненнымі духамі.
Чаму варта прачытаць
Калі не гэта галоўны зборнік беларускіх народных казак і вераванняў, тады не ведаю што. Сам Шляхціц — узор сапраўднага нацыянальнага характару. Ён сціплы і паважлівы, любіць сваю зямлю, рупліва і старанна адносіцца да гаспадаркі. Вы і самі згадзіцеся, што ў кожнага ёсць «той самы» сваяк, які заўсёды мае гумарную гісторыю на любы выпадак.
Пра што
Зборнік споведзяў рэальных людзей з розных перыядаў савецкай і постсавецкай гісторыі: Вялікая Айчынная вайна («У вайны не жаночы твар»), чарнобыльская катастрофа («Цынкавыя хлопчыкі»), жыццё пасля развалу Савецкага Саюза («Час сэканд-хэнд»).
Чаму варта прачытаць
Ацаніць працу нобелеўскай лаўрэаткі і адчуць трагічнасць жывых чалавечых лёсаў.
Пра што
Як двое маладых людзей праходзяць праз стыхійныя гістарычныя выпрабаванні: першае каханне, полымя вайны, доўгія пошукі адзін аднаго, цяжкасці ўзнаўлення пасляваеннага жыцця. Ці не гэта адлюстраванне лёсу цэлага пакалення, якому прыйшлося так хутка пасталець?
Чаму варта прачытаць
Палічыць, у якім годзе ты скончыў школу і наколькі даўно табе ўжо не 16. Перачытаць знаёмыя творы і знайсці для себя нешта новае і нечаканае.
Пра што
Як хлопец не можа выбраць, што ён любіць больш: дзяўчынку ці любімую працу на зямлі. А жыццёвыя абставіны хочуць адабраць у яго і першае, і другое.
Чаму варта прачытаць
Пажыць звычайным сялянскім жыццё з палескім каларытам XX стагоддзя. Прасачыць за стыхійнымі зменамі перыяду калектывізацыі. Зразумець, чаму для тагачаснага беларуса зямля была на першым месцы.
Пра што
«Знак бяды», «Альпійская балада», «Сотнікаў», «Абеліск», «Жураўліны крык» — праўдзівыя ваенныя творы пра маральны выбар чалавека ў драматычных абставінах: пераасэнсаванне звычайным салдатам вартасці вайны, цана свайго і чужога жыцця, пытанне здрады, выбар паміж доўгам і асабістымі жаданнямі.
Чаму варта прачытаць
Паглядзець, як людзі рэагуюць у эмацыйна-напружанных момантах. Паглыбіцца ў чалавечую псіхалогію і вырашыць, што на першым месцы: прынцыпы ці інстынкт самазахавання.
Пра што
Рыгор Барадулін — гэта сінонім беларускай паэзіі. Той самы, хто пісаў «Трэба дома бываць часцей…». Прызначэнне чалавека на зямлі, каханне, памяць аб дзяцінстве, змены ў грамадстве, роднае слова, — усе тое, пра што мог напісаць пісьменнік за сваё вялікае складанае жыццё.
Чаму варта прачытаць
Творчасць Рыгора Барадуліна — гэта споведзь душы, споведзь шчырая, гарачая, сыноўняя. Яго лірыка — шчырая размова, паэтычны роздум пра родную краіну, пра волю, пра сваіх продкаў, генетычных і гістарычных.
Пра што
Як галоўны герой кідае ўсё і з’язджае са сталіцы ў родныя мясціны. Аднаўляе хату свайго дзеда, заводзіць курэй, садзіць бульбу і знаёміцца з жыхарамі. Сатырычны і лёгкі твор пра розныя вясковыя байкі, асабістыя жыццёвыя дробязі і турботы.
Чаму варта прачытаць
Упэўніцца, што па-беларуску яшчэ пішуць і пішуць цікава. Разам з героем пашукаць сваё месца ў свеце. Адчуць жаданне вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі. Бо большая частка гарадскога насельніцтва — гэта людзі, чые бацькі ці бабуля з дзядулем прыехалі з вёскі.
Пра што
Падзеі адбываюцца ў Полацку канца 50-х — сярэдзіне 60-х гадоў. Галоўны герой з самага дзяцінства лунаціць. Прычым на раніцу ён нічога не памятае. Пасля прыёму ў псіхіятара ўсё прыціхае, але неўзабаве паяўляецца кампанія, якая перыядычна збіраецца на дасе і танчыць дзіўныя танцы пад адкрытым небам. І тут, як у сапраўдных трылерах, усе па чарзе пачынаюць паміраць.
Чаму варта прачытаць
Здзейсніць метафізічную вандроўку, прачытаўшы твор яшчэ аднаго прадстаўніка сучаснай містычнай літаратуры.
Пра што
Кніга-антыўтопія. Беларуская мова стала ў прамым сэнсе кантрабандай, Мінск засялілі жыхары Далёкага Усходу і пабудавалі Вялікі Кітайскі Мур, старыя рэлігіі памерлі, а новым богам стаў шопінг. Аповед вядзецца ад асобы двух герояў: Барыгі (кантрабандыста) і Джанкі (спажыванца мовы).
Чаму варта прачытаць
Даведацца, чаму Віктар Марціновіч — самы папулярны сучасны беларускі пісьменнік. Ацаніць жанр сацыяльнай фантастыкі, бо дзеянне кнігі «Мова» можна перанесці ў любую краіну і напружаная атмасфера ад гэтага не зменіцца.
Пра што
Прызнаныя пакаленнямі творы ў афарбоўцы беларускага слова. А калі пастарацца, можна знайсці фільмы ў беларускамоўнай апрацоўцы.
Чаму варта прачытаць
Сумясціць прыемнае з карысным. Даведацца, як заклінанні хлопчыка-чараўніка будуць гучаць па-беларуску і як адрозніць Геральда з Рывіі ад беларускага асілка.
Автор: Надежда Радевская
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.
Купала выражае заклапочанасць спадчынай беларускага народа i заклiкае змагацца з беспрынцыповасцю, пакарлiвасцю, неразвiтасцю свядомасцi...
Хто ты гэткі?
— Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
— Долі лепшай.
Якой долі?
— Хлеба, солі.
А што болей?
— Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
— Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысціўся?
— Пры дарожцы.
Чым асвенчан?
— Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
— Не быць скотам...
1908