Akute и Паліна Рэспубліка з канцэртам у Віцебску

10 января 2014 в 12:38 Центр культуры «Витебск»
Поделиться
Класснуть
Отправить

14 лютага 2014 года цэнтр культуры «Віцебск» запрашае адсвяткаваць Дзень усіх закаханых разам у канцэртнай зале «Віцебск» з гуртам Akute (Магілёў) і Палінай Рэспублікай (Мінск).

Гурт Akute — слушнае адкрыццё на беларускай рок-сцэне. У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў i бубнач Павел «Фiл» Філатаў. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як «дыска-дэкаданс». Мова тэкстаў — беларуская.

Гурт пачаў сваю гісторыю ў 2008 годзе, паспеўшы за гэты час выпусціць 2 звышпапулярных альбома «Дзевачкі і космас» і «Не існуе». У 2011-м Akute былі прызнаны адкрыццём года па версіі партала Tuzin.fm, а ў 2012-2013 гг. — лепшым гуртом года па версіі Ultra-music.com, euroradio.fm. Музыкі прымалі ўдзел у буйных фестывалях Беларусі, Украіны, Польшчы, неаднаразова выпраўляліся ў туры па Беларусі, а таксама паспелі ў 2012 годзе стаць рэкламным тварам Nescafe і выступіць на адной сцэне з сусветнавядомым гуртом Placebo. У дадзены момант ідзе падрыхтоўка да выдання трэцяга альбома, на аснове якога і будзе прэзентавана новая праграма ў Віцебску.

Паліна Рэспубліка — маладая спявачка з Мінску, якая стала пераможцай бардаўскага фэста ў Беластоку ў 2011 годзе, ад чаго і пачалася хваля папулярнасці. За 2 гады Паліна разам са сваім гуртом выступала на шматлікіх пляцоўках у Беларусі, Украіне, Польшчы, Расіі, дзе атрымала сапраўднае прызнанне публікі.

Прызнавалася адкрыццём года па версіі парталаў Tuzin.fm і Ultra-music.com. Зараз у спявачкі ідзе падрыхтоўка да выдання першага альбома, для якога адмыслова быў пашыраны склад калектыву. У Віцебску Паліна Рэспубліка прадставіць свае новыя і лепшыя кампазіцыі, што ўжо палюбіліся публіке.

Кошт квіткоў: ад 60 000 да 100 000 рублёў. Заказ квіткоў: +375 (212) 42-65-91показать телефон, +375 (212) 36-30-40показать телефон.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.