Калядкі: як праходзілі зімнія святкі нашых продкаў?

7 января 2023 в 06:30
Поделиться
Класснуть
Отправить

Першапачаткова Калядкі з’яўляліся язычніцкім святам, прысвечаным зімоваму сонцавароту. Зімнія святкі пачыналіся з ночы на 7 студзеня і працягваліся да 19 студзеня — Вадохрышча (рус. Крещение). Новы Год, які ў народзе называлі Шчодрык, страчалі 14 студзеня. Але з прыходам хрысціянства наслаіўся рытуал нараджэння Хрыстова — свята Раства, так як па старому календару гэты момант таксама выпадаў на 7 студзеня.

Увогуле, у старажытныя часы старт новага гадавога цыкла спачатку звязвалі з летнім і зімнім сонцаваротамі. З прыняццем хрысціянства ў ВКЛ Новы год стаў святкавацца 1 студзеня. Але ўсходняя частка Беларусі з 1493 па 1700 гады адзначала Новы год 1 верасня. І толькі Пётр I аб'яднаў навагодняе свята пад адной канкрэтнай датай.

Зараз адрозненне толькі ў тым, што з пераходам на новы грыгарыянскі каляндар католікі пачалі адзначаць Каляды 25 снежня.

Адным з галоўных момантаў Калядаў было ўшанаванне продкаў. На працягу ўсіх зімовых святкаў беларусы гатавалі тры куцці: перадкалядная посная, шчодрая на Новы год і вадзяная, галодная на Вадохрышча. Усе тры куцці варыліся ў адным гаршку, і яе забаранялася есці не ў канкрэтныя дні.

Пры поснай вячэры стол засцілаўся чыстым абрусам, пад якім ляжала сена. І па даўжыні выцягнутай з-пад абруса сцяблінкі гадалі, які будзе ўраджай льну і збожжа.

Напярэдадні Новага года рыхтавалі багаты стол. Страў магло быць аж 12 (па кожнаму на месяц). Гаспадар адчыняў вокны, ставіў лыжку куцці на талерку і зваў мароз пачаставацца.

Галодная куцця гатавалася на апошні дзень, калі завяршаліся Каляды. На сценкі будынкаў ставілі крыжы і акраплялі вадой, прасілі, каб мароз не марозіў ураджай.

Галоўнай увагі патрабуюць калядаванні, якія праходзілі 7 і 14 студзеня.

Для ідэальнага калядавання нам патрэбна:

  • Моладзь, якая ведае калядныя песні.
  • Музы’кі — гармонік, скрыпка, бубен і ўсіх, каго знойдзеце ў вёсцы.
  • Сімвал Каляды — Зорка (у дахрысціянскую эпоху гэта быў сімвал сонцавароту, а потым набыло значэнне Віфлеемскай зоркі) — 1 шт.
  • Павадыр — 1 шт.
  • Каза (чалавек у кажусе і маскаю на галаве) — 1 шт.

Ёсць два сцэнарыя:

  1. Абысці ўсе хаты, спяваючы калядныя хрысціянскія песні.
  2. У дадатак можна разыграць невялікую сцэнку. Павадыр у світцы, з барадой, вядзе на вяроўцы Казу. Спачатку, трэба папрасіць дазвол у гаспадароў хаты зайсці. Потым у ход ідзе Каза — пад спяванне моладзі яна танчыць, але потым рэзка падае пасярэдзіне пакоя і «памірае». Усе пачынаюць шкадаваць казу і прыгаворваць:

«Ты, Каза-казішча,
Устань, развесяліся,
Ды расхадзіся,
Гаспадар ідзе
Рэшата нясе.
Рэшата аўса,
Паверх каўбаса.
Тры кускі сала,
Каб каза ўстала».

Гаспадары, у сваю чаргу, усімі магчымымі ласункамі (хлеб, сала, каўбаса, цукеркі і г.д.) павінны будуць «лячыць» Казу. Галоўнае, выманіць як мага больш. Усё, справа зроблена! Праспявайце падзяку гаспадарам хаты і адпраўляйцеся ў наступны двор.

Абыйшоўшы ўсіх, моладзь збіралася ў адной вялікай хаце, каб працягнць святочныя вячоркі. Бальшую папулярнасць на поўначы Беларусі (у тым ліку ў Віцебскіх рэгіёнах) меў абрад «Жаніцьба Цярэшкі».

Адбывалася ўсё позна вечерам пасля 12 гадзін ночы. Гледачоў не было, усе з’яўляліся акцёрамі-ўдзеньнікамі. Гэта вымагала вялікай падыхтоўкі. Дзяўчаты і хлопцы збіраліся ў карагод-мосцік. І «бабулька» с першай пары павінна была злавіць свайго «дзядульку», а потым станцавць з ім Лявоніху. Таксама кожная «бабулька» пасля «жаніцьбы» павінна была праспяваць свайму «дзядульку» адпаведныя цярэшкі.

Гаспадары хаты станавіліся «бацькам» і «маткай», яны багаслаўлялі пары і павучалі моладзь мудрымі прыказкамі: «Добрая жаніцьба навучыць, а худая — з дому адвучыць», «Жаніцца лёгка — ужыцца цяжка», «Добрая жонка — у хаце рай, а злая — хоць з хаты ўцякай».

Калядкі для беларусаў былі, сапраўды, часам вяселля і забавак. Але ўжо 19 студзеня людзі акуналіся ў вадохрышчанскай купелі, каб змыць з сябе грахі ўсіх святочных тыдняў. А потым зноў пачыналася размеранае і спакойнае жыццё, поўнае побытавых клопатаў.

А вы калі-небудзь хадзілі калядаваць?

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.

5 комментариев
Aleksei81
7 января 2023 в 08:39
Дзякуй за напамiн!
macArdRi
7 января 2023 в 23:02
Вот обожаю тех кто так уверенно пишет про предков, которые чётко новый год с солнцестоянием совмещали. Этнографы дальше 15-16 века толком ничего сказать не могут, археологи - только что что-то там отмечалось, но вот что именно - хз (новый год, день рождения вождя племени или просто повод выпить и закусить - физико-химические методы анализа определить не могут), а вот интернетные знатоки чётко знают - Новый год, будто на машине времени скатались и сами всё увидели.
Даже по кельтам от которых источников осталось на несколько порядков больше чем от славянского дохристианства- нет полной ясности. То ли были у них астрономические праздники, то ли нет, наука не определилась. А у по славянам вообще пустота со времён Рыбакова, который и то половину дофантазировал.
Aleksei81
8 января 2023 в 06:10 ответ macArdRi
macArdRi, ну уж не хуже дофантазировпл,чем Фантазм о том,что Украину придумал Ленин!
macArdRi
8 января 2023 в 10:09 ответ Aleksei81
Aleksei81, У любого государства таких мифов мильён и больше. Тут как раз ничего нового.
Deni
10 января 2023 в 13:59
У "Беларусі (у тым ліку ў Віцебскіх рэгіёнах) меў абрад «Жаніцьба Цярэшкі»....
Переименовал бы ул. Терешковой на ул."Цярэшкі"