Духі, пачвары, нячысцікі: ці ведаеце вы беларускую міфалогію?

10 марта 2023 в 06:00
Поделиться
Класснуть
Отправить

Сёння мы з вамі акунёмся ў свет казачнага і чароўнага, пагаворым пра беларускую міфалогію. З аднаго боку — гэты свет чароўны і самабытны, з іншага — патаемны і страшны. Багі (тыя, што над чалавекам), духі (тыя, што сярод людзей), пачвары, нячысцікі, жывёлы, расліны — усё мае сваё сімвалічнае значэнне.

Праверым, ці чулі вы пра істот, што ахоўвалі, пужалі і дапамагалі нашым продкам.

1. Пачнём з больш вядомага. Ён — адзін з галоўных багоў славянскага пантэона. Бог грому і маланкі.
2. Нячысцік, які ўвесь час знаходзіцца ў чалавека за спінай. І калі з чалавекам ці з блізкім яму сябрам павінна здарыцца нешта нядобрае, гэтая істота пачынае радавацца і смяяцца.
3. Хатні дух, які трывожыць і пужае людзей у сне. Ён уяўляўся невялікай істотай, парослы густой і доўгай поўсцю, з сяміпалымі далонямі і доўгімі падногцямі. Бррр…
4. Гэта вы таксама павінны ведаць. Ён — увасабленне зімовай сцюжы, сівы тоўсты дзед з доўгай сівой барадой, босы, у белым футры, без шапкі і з жалезнай булавой.
5. А як звалі багіню лета?
6. Міфічная істота, якой пужалі дзяцей. Быццам ён лётае ў паветрыі і выглядае капрызных дзяцей, якія не слухаюцца старэйшых.
7. Наступная істота нешта на ўзор замбара (мерцвяка), які захаваў выгляд здаровага чалавека, але мае апухлыя вусны і востры тонкі язык.
8. А як у нас называлі вялізных, як дуб, мужчын незвычайнай сілы, якія жылі ў розных гарадзішчах або на розных берагах ракі і «маглі перакідваць адзін да аднаго стопудовыя камяні і лавіць іх на ляту, як мяч».
9. Ён — добры заступнік рэк і азёр, вадзяное боства. Худы дзядок невялікага росту, маленькай галавой і доўгай шыя, маленькімі нагамі, але доўгімі пальцамі.
10. Нячысцік, які схіляе людзей да п’янства. Прысутнічае на ўсіх бяседах, глядзіць, колькі хто выпівае, падгаворвае выпіць больш.
11. Істота, што расхаджвае пад зямлёй і выпускае з сябе агонь, які сагравае зямлю.
12. Перад вамі тры дзяўчыны, прывабныя і прыхожыя. Але, калі дзве з іх амаль што бяскрыўдныя, то трэцяя звядзе ў далёкі гушчар, дзе вы можаце загінуць у балоце. Хто яна?
13. Злы дух, які гоніць чалавека з месца на месца, застаўляе валацужыцца/бадзяцца па свеце. Яе ўяўлялі, як немаладую, неахайную жанчыну, апранутую ў белую посцілку с дзіркамі і прарэхамі.
14. Ну а на апошняе самае лёгкае. Як завуць вялікую пачвару, якая мае выгляд змяі з птушынымі крыламі?

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

7 комментариев
Вика Вика
10 марта 2023 в 08:15
Нічога не ведаю пра міфалогію.
macArdRi
10 марта 2023 в 11:00
Где-то половина из списка: соверменное урбан-фентези по мотивам. Ни у Сапунова, ни у Никифоровского с Барщевским ни про каких жэўжыков и жужалей нет ни слова.
Галина Бобкина
10 марта 2023 в 11:02
3 раза ошиблась.
В остальном же помогли любимые бабушкины словечки, такие, например, как жеужык и бадзюля.

И, как ни странно, набор внука из мифологической коллекции бонстиков)

Aleksei81
10 марта 2023 в 11:29
14 вопрос - Цмок - дракон, а дракон он и есть дракон!
Сато Ник
10 марта 2023 в 16:24
очень необычный тест, как по мне) много нового узнала
Дарья Сергеевна
10 марта 2023 в 22:29
6 правильный,это успех
Ганка Бер
13 марта 2023 в 11:20
Дзевяць з чатырнадцаці, так сабе веды! Вельмі цікавае заданне! Многа новых нячысцікаў для сябе адкрыла! Трэба больш падрабязна аб іх даведацца, можа параіце, дзе прачытаць?