Бонусом для зрителей, которые в субботу вечером пришли в Дом кино на «Форсаж 10», стало световое шоу от коллектива ShineFlow.
Как оказалось, не все были в курсе такого «прогрева», но всем понравилось, если судить по аплодисментам.
А пока зрители погружались в мир бешеных скоростей и невероятно опасных приключений, ребята из ShineFlow торопились на следующее выступление.
Руководитель ShineFlow Дарья Махренкова:
Нейкага адмысловага набору ў студыю няма, удзельнікі павінны падзяляць нашы каштоўнасці: сяброўства, узаемадапамога, узаемапавага. Часта дзеці, што ходзяць да мяне, не прыжыліся ў іншых студыях. Яны інтэлектуалы, любяць добрую музыку, шмат чытаюць, цікавяцца гісторыяй, многія малююць. Канцэпцыя студыі у тым, каб кожны ўдзельнік меў сваю асабістасць, менавіта таму касцюмы, нават калі гэта агульная праграма, ва ўсіх свае.
Сёння мы паказалі ўрыўкі з розных праграм, што для нас рэдкасць. Звычайна нашы выступленні канцэптуальныя. Напрыклад, праграма That was Mozart прысвечана творчасці, паказвае працэс ад натхнення да выніку. Ёсць мюзіклы, адзін з якіх мы прысвяцілі творчасці гурта «Король и Шут». Наогул, за час існавання студыі мы назапасілі больш за 200 нумароў, дзесці 50 з іх іграем, астатнія — у архіве. На сцэне стараемся паказаць не толькі яскравае шоў, але і данесці пэўную ідэю. Яшчэ мы любім такую рэч, якую называем «дичь», але гэта мы робім для сябе, і гледачоў на такія мерапрыемствы не запрашаем. Праграмы розныя, дзеці розныя. І калі хтосьці з іх загараецца нейкай ідэяй, то мы абавязкова яе рэалізоўваем.
Набор у студыю робім не часта. Выкладаю я і адна з маіх першых вучаніц — Таня. Яна пакуль толькі вучыцца выкладаць — набрала невялікую групу дзяўчат. У Беларусі няшмат, а ў Віцебску і ўвогуле больш няма дзіцячых студый, дзе вучаць рабіць светлавое шоў. Навучыць гэтаму майстэрству вельмі складана. Дзеці любяць хуткі вынік, але ж нават з самымі простымі праграмамі яны змогуць выступаць хіба толькі праз год рэпетыцый. Цяжка для мозгу працаваць дзвюма рукамі па-рознаму, цяжка каардынаваць рухі. Каб навучыцца таму, што вы зараз бачылі, трэба 4-5 год. Зараз у студыі пастаянна працуюць 23 чалавекі, а набіралі мы больш за сто. Многія адсейваюцца літаральна праз месяц, калі разумеюць, што ў іх не атрымліваецца амаль нічога. А гэта нармальна, калі амаль нічога не атрымліваецца праз месяц. Застаюцца самыя моцныя.
Я пачала вучыцца фаер-шоў, калі пасля ўніверсітэта культуры і мастацтваў працавала па размеркаванні загадчыкам аддзела аматарскай дзейнасці ў Тулаўскім доме культуры. Я баялася агню і вырашыла зрабіць выклік сабе. Мяне вучылі рабяты — сапраўдныя прафесіяналы. З 50-ці вучняў, якіх яны тады набралі, засталася я адна: іх падыход не вытрымліваў ніхто. Я ім вельмі ўдзячная за тое, што навучылі рабіць сур’ёзна. Па сутнасці, светлавое шоў можна рабіць лёгка: вывучыць два элементы, зрабіць упор на рэквізіт. На жаль, у нашай краіне няма культуры мастацтва светлавога і фаер-шоў. А гэта самае сапраўднае мастацтва, што ўбірае ў сябе многія іншыя. Мы выкарыстоўваем у сваіх праграмах элементы ўсходніх адзінаборстваў, фехтаванне, харэаграфію. За мяжой усё гэта вельмі папулярна. Але, як ні дзіўна, і ў свеце добрага светлавога шоў не так і шмат. Ёсць шыкоўныя прыклады ў Чэхіі, Кітаі, Карэі, але ў цэлым гэтае мастацтва не вельмі развітае, а таму прастора для творчасці тут вялізная. Ёсць і ў нас артысты, якія працуюць якасна. І часта яны не знаёмыя гледачу ўвогуле, бо ў нас няма тэатра, няма куды схадзіць паглядзець, хіба летам на фестывалі вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». А таму ў артыстаў няма памкнення расці і развівацца, бо яны не ўспрымаюць сваю дзейнасць як мастацтва.
Мы стараемся прасоўвацца, супрацоўнічаем са многімі расійскімі школамі, напрыклад, з Маскоўскай школай поінгу. Дзецям заўжды хочацца новага. І калі ў дарослых ёсць мэта, напрыклад, яны рыхтуюцца да фестывалю, то ў нас з дзецьмі, як у самураяў, ёсць толькі шлях. Мы займаемся па 4-5 заняткаў на тыдзень. Ніколі не спыняем рух. Для мяне самой гэта вялізны пошук. Я зрабіла нешта каля 180 дрэнных праграм, каб потым зрабіць нарэшце добрыя. Прайшло тры гады, перш чым мне самой пачало падабацца тое, што я раблю. Пошук не спыняецца. Мы спрабуем новыя накірункі пастаянна. Пакуль ёсць запал, мы працуем. Я люблю займацца з дзецьмі. Напэўна, мне ўсё роўна, што ім выкладаць, абы быць разам.
Ищите на афишах города выступления ShineFlow.
Автор: Наталья Черниченко. Фото и видео автора.
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.