Пятнічны тэст па легендах і паданнях Беларусі

16 июня 2023 в 06:00
Поделиться
Класснуть
Отправить

Даўно ў нас не было тэстаў на беларускай мове. Прыйшоў час! Сёння будзе мазгавы штурм па паданнях і легендах нашай неверагоднай зямлі. Упэўнены, многія з іх вы чулі яшчэ са школьных парт. А калі не, то даведацца пра новае ніколі лішнім не будзе :)

1. Самая папулярная і прывабная легенда, якую ведае кожны. Шэкспіраўская трагедыя з Беларусі, у цэнтры якой двое закаханых. Помслівая матка жаніха атруціла нявестку, але кароль не змог змірыцца са стратай і паспрабаваў выклікаць дух жонкі. Адна ўмова — каралю нельга было дакранацца да духа, што ён не змог выканаць. І цяпер няшчасная жанчына не можа вярнуцца ў свет мёртвых і ўсё яшчэ блукае па адным з вядомых замкаў Беларусі. Што гэта за легенда?

2. Гавораць, гэты замак меў больш за 100 пакояў, а ў адным з іх была шкляная падлога, а пад шклом плавалі сапраўдныя рыбкі! А яшчэ быў леў-вартаўнік, якога выпускалі гуляць начамі па калідорах.
3. Яшчэ адна трагічная гісторыя кахання, якая дала назву аднаму з гарадоў Беларусі. Машэка — мужны і моцны асілак, заўсёды быў добрым і шчырым хлопцам, але здрада каханай дзяўчыны Наталькі, якая збегла да пана, зрабіла з яго злоснага і помслівага забойцу. Збегшы ў лес, ён забіваў любога, хто патрапіў на яго шлях. І вось, калі лёс зноў звёў яго з каханай, скончылася гiсторыя трагічна. Наталька забіла асілка, пакуль той спаў. Машэку пахавалі на высокім берагу ракі, насыпалі курган і далі яму асаблівую назву… Пра які горад ідзе гаворка?
4. А як наконт віцебскіх легенд? Там, дзе сёння стаіць помнік П.М. Машэраву, была Замкавая гара, з якой звязана адна легенда пра…

5. А вы ведаеце, чаму князя Усяслава (аднаго з самых таленавітых Полацкіх князёў) празвалі Чарадзеем?

6. Гэтай жывёліне надавалі вялікае значэнне. Раней іх трымалі замест кошак і ўспрымалі, як звычайных дамашніх жывёл. Крыўдзіць іх было вялікім грахом. Калі ў хаце ёсць гэта жывёла, тады і дастатак будзе. Пра каго ідзе гаворка?

7. Многа легенд было пра магутны род Радзівілаў. Здагадайцеся, якая з іх сапраўды існавала сярод людзей, а якія прыдумалі мы. Гавораць, што ў замку Радзівілаў можна было знайсці…
8. Пра паходжанне гэтага возера ёсць многа варыянтаў. Адна з легенд расказвае пра люстэрка, якое хлопец падарыў дачцэ лесніка. Аднойчы багаты стары пан захацеў скрасці дзяўчынку. Храбры хлопец абараніў каханую і пусціўся на кане, каб збіць пагоню. Доўга чакала прыгажуня і ад роспачы выпусціла люстэрка з рук…
9. Гэты замак — адзін з жудасных і таямнічых на нашай зямлі. Ёсць дзве легенды, у якіх двух чалавек жыўцом замуравалі ў сцены. Першым з іх быў хлопец, які закахаўся ў князёўну, але злы бацька дзяўчынкі жорстка пакараў яго. Другой стала жонка аднаго з будаўнікoў, якую замуравалі ў бурыя муры ў якасці ахвяры.
10. Бог даў чалавеку два мяхі с гадамі, і загадаў яму ні ў якім разе не зазіраць унутр. Але цікаўны чалавек не стрымаў загад, з-за чаго ўсе гады распаўзіліся па ўсёй зямлі. Бог пакараў непаслухмянага і ператварыў яго ў птушку, якая павінна з таго часу ачышчаць зямлю ад змей, жаб, вужоў і насякомых. Аб кім ідзе гаворка?

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.

10 комментариев
AnJam
16 июня 2023 в 07:55
Шчыры дзякуй за такі тэст) вельмі цікавыя паданні і легенды - некаторыя з іх самі як-та ўсплылі ў памяці з школьных урокаў)
Госпожа Ико
16 июня 2023 в 09:26 ответ AnJam
AnJam, а у меня наоборот, я так не любила Историю, что все легенды прошли мимо меня, я ответила правильно только на два вопроса и то догадалась)
Aleksei81
16 июня 2023 в 08:12
Цiкава, дзякуй!
Такие бы тесты детям в школы, вместо классных часов, где гоняют всякую муру... [Вырезано редактором]
Анна Анна
16 июня 2023 в 08:47
5 из 10. Мне стыдно.(
Мама Стифлера
16 июня 2023 в 09:24
Ничего не знала, оказывается. Спасибо, теперь знаю)
macArdRi
16 июня 2023 в 09:29
Срезался только на замках (последний тупо угадал) и озеро не вспомнил. Остальное вещи достаточно известные, или логически догадаться легко можно.
Тата Тата
16 июня 2023 в 09:31
7 из 10... думала, будет хуже.
Галина Бобкина
16 июня 2023 в 11:09
Ну надо же как иногда помогает проверка устных заданий у внука, ученика 4 класса, Истории Беларуси.
Пять вопросов - правильно.
Похоже, есть смысл проверять уроки и дальше)
Валерия Фризен
16 июня 2023 в 22:52
Практически ничего не знала,буду откровенна.
Мадам Кукуева
17 мая 2024 в 17:32
6/10