У чым сіла — ведае лялечніца з Віцебска!

5 июня 2024 в 06:00
Поделиться
Класснуть
Отправить

Мар’я Ерашэнка ўжо амаль 15 год займаецца вывучэннем і папулярызацыяй беларускай традыцыйнай культуры і роднай мовы. Яна скончыла бібліятэчны каледж, затым гісторыка-філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», а потым яшчэ і магістратуру ВДУ імя П. М. Машэрава.

Абараніла дысертацыю на тэму «Вясельная і радзінна-хрэсьбінная абраднасць на поўначы Магілёўскай вобласці», атрымала ступень магістра гістарычных навук. Зараз яна — кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву «Зорачкі» і гуртка «Юныя фалькларысты» ў гімназіі № 1 г. Віцебска імя Ж.І.Алфёрава.

Дзе б ні працавала Мар’я — у музеі, бібліятэцы, установе дадатковай адукацыі ці гімназіі — яна натхняецца багатай нацыянальнай культурай нашай краіны. З 2011 года размаўляе па-беларуску, чытае шмат спецыяльнай літаратуры, вывучае традыцыйныя святы і абрады нашых продкаў.

Усё гэта надзвычай цікава і вельмі важна. Нельга дапусціць, каб нітачка, што звязвае нас з мінуўшчынай, парвалася, — кажа Мар’я. — Мы абавязаны зберагчы той каштоўны скарб, які на працягу стагоддзяў збіралі продкі. У ім наша сіла.

Ужо гадоў пяць Мар’я Ерашэнка захапляецца традыцыйнымі беларускімі лялькамі. Яе натхніла вучаніца гімназіі Соня Садоўнікава. Дзяўчынка абараняла навуковую працу і праводзіла майстар-клас па гэтай тэме.

Яна так цікава расказвала, што ў той жа дзень я ўзялася рабіць сваю першую ляльку, — падзялілася Мар’я. — Аказалася, гэта цэлы нязведаны свет. У кожнай — свае гісторыя, прызначэнне, колеравая гама. З той пары традыцыйныя беларускія лялькі займаюць усе мае думкі. Соня таксама не згубіла інтарэсу да гэтай тэмы, наадварот, захапіла ёю ўсю сваю сям’ю. У юнай фалькларысткі ёсць уласны краязнаўчы праект. А ў 2022 годзе ў музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання прайшла яе персанальная выстава абярэгавай лялькі.

Мар’я ўпэўнена: аднойчы зрабіўшы традыцыйную беларускую ляльку ўласнымі рукамі, немагчыма спыніцца. Цікава, што кожны экспанат трэба выканаць за адзін раз — нельга адкласці работу на заўтра, калі ўжо пачала, бо лялька страціць сваю моц.

У гэтай справе наогул шмат абавязковых правіл. Напрыклад, вырабляць лялек могуць толькі жанчыны, мужчынам нават прысутнічаць пры гэтым працэсе забараняецца. Брацца за справу можна толькі з чыстымі рукамі і думкамі. Варта адпаведным чынам настроіцца, думаць пра добрае. Калі сумуеш ці за нешта перажываеш, лепш адкласці работу. Тканіну пажадана браць натуральную, асабліва каштоўная — з бабулінага куфэрка, яна нясе добрую энергетыку.

Ніткі патрэбны чырвоныя. Іголку выкарыстоўваць нельга — можаш нанесці шкоду чалавеку, для якога робіш ляльку. Калі завязваеш вузел, у думках трэба жадаць будучаму гаспадару роўнага жыццёвага шляху, робіш галаву — светлых думак і добрай памяці, прымацоўваеш грудзі — думай пра мацярынства, дзяцей, сям’ю.

Галоўнай асаблівасцю беларускіх лялек з’яўляецца тое, што яны безаблічныя — твары ім не размалёўвалі. Продкі лічылі, што ў адваротным выпадку лялька можа пераняць настрой майстра. А не дай божа праз вочы ўселіцца злы дух!

Тут няма дробязей. Кожны крок — сімвалічны. Вельмі важна прытрымлівацца гэтых правіл, каб лялька несла толькі дабро, — патлумачыла Мар’я. — А наогул, гэта самы заспакаяльны занятак, што толькі можа быць.

Дзяўчына даўно заўважыла, што захапленне ўплывае і на яе жыццё: палепшыліся ўзаемаадносіны ў сям’і, зніклі праблемы са здароўем. А нядаўна яна здзейсніла сваю галоўную мару — набыла ўласнае жыллё. За гэта Мар’я таксама ўдзячная сваім лялькам, упэўнена, што без іх сілы нічога б не атрымалася.

Я прыходжу дадому, зачыняюся ў пакоі, раскладваю на падлозе матэрыялы і бяруся за чарговую ляльку. За сталом займацца гэтай справай таксама непажадана, — падзялілася сакрэтамі лялечніца. — У гэты час думаю толькі пра добрае, забываю на ўсе клопаты і непрыемнасці.

Для кожнага чалавека — свая лялька. Напрыклад, дзяўчыне, якая марыць пра сям’ю, можна падарыць ляльку «На ўдалае замужжа».

На твары ў яе — крыж з чырвоных нітак — ахоўны сімвал. Рук у гэтай лялькі быццам няма — схаваныя пад фартухам, бо працавітая. А што безабаронна выглядае, дык няхай муж беражэ, на руках носіць. У яе доўгая шыя з няцотнай колькасцю каўнерыкаў, кожны з якіх абазначае нейкую якасць суджанага. Завязвае дзяўчына каўнерыкі і прыгаворвае на кожным: хачу, каб быў багаты, добры, працавіты. Чым каўнерыкаў больш, тым лепей.

Мар’я расказала, што нашы продкі рабілі лялек на Каляды, Масленіцу, Купалле і іншыя святы народнага календара. Яны захоўваліся ў кожным доме і былі ў адказе за дабрабыт і сямейнае шчасце. Наогул, на ўсе выпадкі жыцця ў нашых продкаў была свая лялька. Так яны засцерагалі сябе ад нягод, дрэннага вока.

Я таксама ў гэта веру. Калі раблю лялек у падарунак для блізкіх і сяброў, абавязкова выконваю ўсе правілы. І што вы думаеце, іх жыццё таксама мяняецца да лепшага, былі выпадкі, што і доўгачаканыя дзеці з’яўляліся, — падзялілася Мар’я Ерашэнка. — Аднойчы рабіла ляльку для калегі. Адно немаўля прычапіла, а з другім ніяк не атрымлівалася, што я ні рабіла. А іголку ж выкарыстоўваць нельга. І літаральна праз тыдзень маці даведалася, што сын з’язджае за мяжу. Хіба гэта не сімвалічна?

А яшчэ бывала, зробіш пэўную ляльку і забудзеш. Толькі потым, калі здараецца нешта цудоўнае, неверагоднае, успамінаеш і пра абярэг: без яго магічнай сілы дакладна не абышлося. Як добра, што ёсць такія лялькі, што нашы продкі пакінулі нам гэтую сілу.

Дзяўчына імкнецца вырабіць усіх магчымых лялек, у тым ліку мужчынскага вобразу. Абапіраецца на кнігі Гульнары Качан, наведвае выставы, шукае інфармацыю ў інтэрнэце.

Зараз разам са сваімі юнымі фалькларыстамі Мар’я рэалізуе праект «Каляндар абярэгавай лялькі». Кожны з іх штомесяц вырабляе па адной ляльцы, прымеркаванай да пэўнага прысвятка. У канцы года іх павінна быць 12. Гэтыя календары яны вырашылі перадаць у дзіцячыя садкі горада, каб зацікавіць вывучэннем традыцыйнай беларускай культуры самых маленькіх.

Мар’я — удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый, пераможца конкурсаў, мае 13 навуковых публікацый, з’яўляецца аўтарам-складальнікам рабочых сшыткаў па традыцыйнай культуры. Таксама яна ўдзельнічае ва ўсіх магчымых гарадскіх мерапрыемствах, ладзіць бясплатныя майстар-класы для дзяцей і дарослых.

Я бачу, што людзей, якія цікавяцца беларускай культурай, спрабуюць перайсці на родную мову, становіцца ўсё больш. Калі пачынала працаваць у гімназіі, да мяне на гурток запісаліся 40 чалавек. Зараз іх 70, а жадаючых яшчэ больш. Разам са мной дзеці пераходзяць на беларускую мову. Я чую, што і на вуліцы паміж сабой яны размаўляюць па-беларуску.

Нават чат у месенджарах у іх беларускамоўны, адпаведна і паведамленні ў ім таксама, — адзначыла педагог. — Бацькі сталі больш ініцыятыўнымі, яны ахвотна раздзяляюць захапленне сваіх дзяцей. Я адчуваю гэта нават па актыўнасці ў Інстаграме. Усё больш людзей далучаецца да майго акаўнта. Дзеці, што наведваюць мае гурткі, сталі лепш чытаць, пісаць, у цэлым, іх паспяховасць павысілася. Гэта адзначаюць і настаўнікі, і бацькі.

Услед за Мар’яй лялькамі захапіліся і калегі, просяць ладзіць майстар-класы, дзяліцца вопытам, прыносяць матэрыялы для творчасці, якіх назбіралася ўжо багата.

Ва ўласнай калекцыі гераіні больш за 50 лялек. Мар’я Ерашэнка прызналася, што гатова ўвесь вольны час прысвячаць гэтай справе. Толькі б нашы нацыянальныя традыцыі працягвалі жыць.

Аўтар: Наталля Чарнічэнка

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.

32 комментария
Mexicanetz
5 июня 2024 в 06:14
Малайца. Выдатна. Патрэбна насамрэч й гэта. Адраджэньню даспадобы. Яккольвеч з деткамi.
Pelmeshka
5 июня 2024 в 08:52
Как интересно! Я так понимаю куклы не для продажи? Было бы интересно посмотреть их, например, в городе мастеров. И почему не указали инстаграм? Хотелось бы тоже присоединиться и узнать больше о Марье и её деятельности =)
Aleksei81
5 июня 2024 в 09:10 ответ Pelmeshka
Pelmeshka, очень много подобных лялек доступны в продаже на ярмарках в рамках "Восеньскага кiрмашу", который проводится в первую субботу октября у Ледового дворца и с этого года во время "Вясновага кiрмашу" там же в апреле... Там вообще очень интересно!
Charnichka
5 июня 2024 в 09:36 ответ Pelmeshka
Mexicanetz
5 июня 2024 в 09:36 ответ Aleksei81
Aleksei81, набытая на кiрмашы лялька не працуе як заступнiца.
grandmaus
5 июня 2024 в 09:39 ответ Mexicanetz
Mexicanetz, 😂
Mexicanetz
5 июня 2024 в 10:15 ответ grandmaus
grandmaus, паганства ёсць натуральная вера балцкіх крэва (вам вядомых па школьных падручніках як крывічоў). так званае хрысціянства - чужынцкая вера, якая прымусам ад палабскіх русаў з захаду і ронгвальда полацкага навязвалася аўтахтонам. сьмешна? але ж гэта - гісторыя народу, які тут жыве
Pelmeshka
5 июня 2024 в 10:43 ответ Aleksei81
Aleksei81, спасибо, нужно обязательно сходить. Я, к сожалению, никак не могу на них попасть-часто нет никаких анонсов ярмарок, и вижу их постфактум, когда еду мимо в троллейбусе с работы(((
Pelmeshka
5 июня 2024 в 10:43 ответ Charnichka
Charnichka, спасибо! Ушла подписываться=)
grandmaus
5 июня 2024 в 10:58 ответ Mexicanetz
Mexicanetz, это я всё и так знаю. И не по школьным учебникам. Но сейчас 21 век всё-таки.
А смешно мне не от истории народа или от традиционной веры, а от того, что вы, высмеивая таро, гороскопы и остальную околомагическую чушь, говорите, что кукла это заступница
И это относится к любой религии
Нел Вик
5 июня 2024 в 09:48
Божа, колькi забабонау: " А не дай божа праз вочы ўселіцца злы дух!" ((((
Mexicanetz
5 июня 2024 в 10:18 ответ Нел Вик
Нел, а вам не замінае, што навуковая праца па культуралёгіі кваліфікаваная на ступень майстра (магістра) гістарычных навук?
Pelmeshka
5 июня 2024 в 10:46 ответ Нел Вик
Нел, кстати, я в младших классах школы я ходила на кружок типа прикладного творчества ,и там тоже когда делали кукол из ткани или из соломы, объясняли что их всегда делают без лица-типа если сделать лицо, то ты как бы одухотворяешь изделие
Нел Вик
5 июня 2024 в 11:58 ответ Pelmeshka
Pelmeshka, все куклы в белорусских костюмах продаются в сувенирных лавках с прорисованными лицами, т.е. одухотворенные). Вам в школе преподавал педагог-сторонник героини поста.
Mexicanetz
5 июня 2024 в 14:03 ответ Нел Вик
Нел, тыя куклы - сувенірныя. лялечныя. а артыкул распавядае пра нешта іншае
прабачце, але у свой час я таксама вывучаў культуралёгію, і ў якасьці заліку выконваў ролю ведуна ў тэатралізаваным (нас яшчэ тэлебачанне мясцовае здымала на betacam-касэты) відовішчы "беларускае вясельле"
Rebrov
5 июня 2024 в 09:52
Мар’я Ерашэнка ўжо амаль 15 год займаецца вывучэннем і папулярызацыяй беларускай традыцыйнай культуры і роднай мовы.
Какая молодец, пока есть такие люди есть шанс,что белорусский язык будет жить.
Закидайте меня камнями,мне не привыкать, но государственный язык в Беларуси должен быть один Белорусский,говорить можешь на любом,а вот государственный один,все документы,ценники,объявления и всё прочее на родной мове,и тогда хочет человек не хочет,а мову будет понимать и говорить на ней.
grandmaus
5 июня 2024 в 10:19 ответ Rebrov
Rebrov, и вот наступил тот день, когда я с вами полностью согласен
Нел Вик
5 июня 2024 в 10:25 ответ Rebrov
Rebrov, никогда не забуду, как моя подруга вынужденно уехала в Киев к бабушке жить, поступила в колледж и на следующий год ввели украинский язык как государственный. Она чуть закончила его, так тяжело было все учить на новом языке (тем более, что в Беларуси она прожила 4 года, поэтому белорусский язык тоже не учила). В последний раз я смогла перевидеться с ней в аэропорту Борисполя, когда была пандемия, и приятно удивила молодежь, которая разговаривает на украинском в обыденной жизни. Я с Вами солидарна, хотелось бы, чтобы наша нация небольшая была со своим языком.
Mexicanetz
5 июня 2024 в 10:28 ответ Rebrov
Rebrov, каб не ўмерла мова, трэба наяўнасьць жыцця пабеларуску. нажаль, штучна створаныя масквой ўмовы 1950-90 гадоў адштурхнулі жыцце пабеларуску, няма прагрэсу. паволі сканае мова.
Мама Стифлера
5 июня 2024 в 10:57 ответ Rebrov
Rebrov, я вам лайк поставила. Кажется, пришло время открыть шампанское)
Rebrov
5 июня 2024 в 11:15 ответ Нел Вик
Нел, для меня,услада для ушей,когда я слышу как молодежь говорит на мове,и не молодежь то же,и в Витебске, я молодых людей говорящих на мове встречал всё чаще,аж настроение взлетает, от такого.
Валерия Фризен
5 июня 2024 в 11:29 ответ Мама Стифлера
И мне)
Мама Стифлера
5 июня 2024 в 11:31 ответ Валерия Фризен
Валерия, 🥂
Нел Вик
5 июня 2024 в 09:58
Восхищаюсь людьми, которые занимаются декоративно-прикладным искусством! героиня поста - идейный человек, нашла свое призвание и преуспела, и это прекрасно! Главное, что она верит в то, что куклы несут определенную энергетику. Человек во что верит, то и материализуется. Описание разных кукол прям навело на мысли о вуду: мое восприятие подачи некоторых абзацев статьи. И, честно говоря, куклы без лица совсем не зашли...безлико так, но правила есть правила.
Mexicanetz
5 июня 2024 в 10:24 ответ Нел Вик
Нел, калі б вы ведалі, для чаго данныя рэчы робяцца. гэта не лялькі для дзетак. гэта не аборы для вудуістыкі. данныя рэчы - для увасабленьня духаў, якія карыстаюцца імі для таго, как размаўляць з жывымі. духаў, што ў сядзібе (гэныя развешваюцца па сенях, банях і г.д.) ці абапал яе (духаў багны, лесу, крынічак, камянёў, напрыклад) - каб сьцерагчы гаспадара і яго сям'ю ад выпадкаў...
Нел Вик
5 июня 2024 в 10:26 ответ Mexicanetz
Mexicanetz, так это тогда язычество? может на Могилевщине это было принято, на Миорщине Витебской области никто это не практиковал.
Mexicanetz
5 июня 2024 в 10:35 ответ Нел Вик
Нел, а што, з першага погляду не было бачна, што гэта - паганства? мо, шыльдзік наляпіць трэ?
магілёўшчына - паўднёвы цэнтр крэва. міоры - гэта самы захад паўночных крэва, на міорах моцная дыяспара ятва, а яны не здзерваліся над духамі такім чынам. камні выкарыстоўваліся для гэтага. менавіта на міорах знайдзена большасьць вядомых камянёў, прысвечаных духам лясоў і палей, аздобленных рунічнымі карэбамі (што вельмі не любіць масква і усялякім чынам намагаецца зьнішчыць памяць пра ніх) на добрае паляваньне
grandmaus
5 июня 2024 в 11:22
Mexicanetz, не могу не согласиться
Сам Такой
5 июня 2024 в 12:08
Дзякуй за матэрыял!
Rebrov
5 июня 2024 в 13:22
Не одного плохого комментария, как минимум поддержка,как максимум восхищение Марией.
Казалось бы,что может обьединить меня и грандмауса с малифисентой? А Белорусская мова смогла обьединить, и это здорово,что есть такая фундаментальная вещь, которая может обьединить нашу нацию,значит МЫ БЕЛОРУСЫ !!! Пускай у нас разные политические взгляды,взгляды на хизнь,но все МЫ один народ суверенной и независимой Республики Беларуси, которые гордяться своей мовой.,своим этносам.Ме5я в Испании называют руссо,я всегда поправляю Белоруссо.:)
P.S. ну и как ту не заметить,что гордый гусь проигнорил статью😁,а знаете почему? А потому,что за деньги вика будет хоть Белорусской,хоть россиянкой,а надо за деньги станет даже африканкой!!!!
id89355
5 июня 2024 в 17:23
Каждое слово про Машу в статье правда, знаю её лично)