Сабраць поўную залу на канцэрт, арганізаваць вялізную выставу, прапіярыць дакументальны кінапаказ, знайсці памяшканне пад вегетарыянскі фуд-маркет. Зрабіць гэта ў родным горадзе і не разарыцца.
З сакавіка па чэрвень 2014 г. у Вiцебску пройдзе курс менеджэраў культуры і арт-падзей Lumini, прыняць удзел у якiм можа кожны чалавек.
Курс Lumini разлічаны на маладых людзей узростам ад 16 да 26 гадоў. Першая частка пройдзе з сакавіка па чэрвень 2014 г. Другая частка — ўвосень 2014 г. Заняткі будуць праходзiць у Віцебску па выхадных. Пасля лекцый і семінараў запланавана практыка ў культурніцкіх установах Беларусі.
Для ўдзелу трэба даслаць на пошту luminikurs@gmail.com наступныя дадзеныя:
Важна: колькасць месцаў абмежавана. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў. Апошняя дата прыёму заявак — 16 сакавіка, 23:59 па беларускім часе. Вынікі адбору — 19 сакавіка.
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.