Курс для менеджэраў культуры Lumini

12 марта 2014 в 14:14
Поделиться
Класснуть
Отправить
Сабраць поўную залу на канцэрт, арганізаваць вялізную выставу, прапіярыць дакументальны кінапаказ, знайсці памяшканне пад вегетарыянскі фуд-маркет. Зрабіць гэта ў родным горадзе і не разарыцца.

З сакавіка па чэрвень 2014 г. у Вiцебску пройдзе курс менеджэраў культуры і арт-падзей Lumini, прыняць удзел у якiм можа кожны чалавек.

Выкладчыкi

  • Уладзімір Шаблінскі, дырэктар канцэртнага агенцтва «Шаблі»;
  • Павел Белавус, «Арт-Сядзіба»;
  • Аляксандр «Папа Бо» Багданаў, прадзюсер;
  • Вера Анціпава і Філ Марозаў, «Дом Фішэра»;
  • Алесь Плотка, PR-менеджэр культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»;
  • Павел Касцюкевіч, кнігарня «Логвінаў» і шмат іншых.

Курс Lumini разлічаны на маладых людзей узростам ад 16 да 26 гадоў. Першая частка пройдзе з сакавіка па чэрвень 2014 г. Другая частка — ўвосень 2014 г. Заняткі будуць праходзiць у Віцебску па выхадных. Пасля лекцый і семінараў запланавана практыка ў культурніцкіх установах Беларусі.

Для ўдзелу трэба даслаць на пошту наступныя дадзеныя:

  1. Імя, прозвішча.
  2. Дата нараджэння.
  3. Месца працы альбо вучобы, род дзейнасці.
  4. Спасылку на профіль «Вконтакте» і (альбо) Facebook.
  5. Нумар асабістага мабільнага тэлефона.
  6. Асабісты e-mail, які рэгулярна правяраецца.
  7. Асабiсты досвед у культурніцкай і арт-сферы.
  8. Чатыры−сем сказаў пра матывацыю (навошта патрэбны ўдзел у курсах).

Важна: колькасць месцаў абмежавана. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў. Апошняя дата прыёму заявак — 16 сакавіка, 23:59 па беларускім часе. Вынікі адбору — 19 сакавіка.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.