Як можна элементарна запоўніць профіль на сайце, калі сістэма не прапускае імя карыстальніка на дзяржаўнай мове Рэспублікі Беларусь? Калі на сайце дазваляецца выкарыстанне толькі адной з дзяржаўных моў — прашу пазначыць гэта ў правілах.
Реклама — в каталоге Vitebsk.biz — прим. ред.
Вітаю, Ірына!
Дзякуем за ўвагу да нашага праекта. На сайце дазваляецца карыстацца любой з дзвюх дзяржаўных моў, а таксама і іншымі замежнымі мовамі. Аднак, нажаль, на сённяшні дзень магчымасць запаўнення профіля абумоўлена не толькі нашымі пажаданнямі, але і тэхнічнымі ўмовамі.
Будзем мець на ўвазе Вашу прапанову. Чакаем і іншых Вашых водгукаў на пляцоўцы.
З павагай, Яна, галоўны рэдактар сайта vitebsk.biz