Город

mp3

Прывітанне! Мяне завуць Андрэй. І мой водгук будзе датычыцца забаўляльнага цэнтра «Горад».

Першае, што хачу адзначыць, — гэта інтэр'ер. Ён ужо даволі стомлены. Гэта бачна і па запэцканых сценах, і па столі, заклеенай скотчам, і па брусах прапаленых, з дзіркамі. Трэба: трэба рабіць рамонт, бо часу ўжо даволі многа прайшло з адкрыцця.

Другое, што адзначыў, — гэта праца афіцыянтаў. Часам яна бывае даволі маруднай. І гэта не вельмі прыемна, калі ты чакаеш па дзесяць, па пятнаццаць хвілін, пакуль да цябе хто-небудзь падыйдзе (асабліва калі кожную хвілінку лічыш, бо спазніцца на працу нікому не хочацца). А найчасцей за ўсё я бываю, напрыклад, там у абедзены перапынак.

Што датычыцца абедзенага меню, мне яно вельмі падабаецца. Гэта вялікі выбар страў: некалькі відаў салата, некалькі відаў гарачага, супоў. Усё гэта можна кампанаваць, кожны дзень можна неяк разнастаіць сваю ежу. Каштуе гэта невялічкія грошы ўсё. Таму, мне здаецца, што «Горад» — гэта добрае месца, каб паабедаць.

Мая адзнака будзе чатыры, хаця яна і крышачку завышаная.

Рестораны — в каталоге Vitebsk.biz — прим. ред.

Андрэй
Спасибо автору
Не участвует в рейтинге
Поделиться
Класснуть
Отправить