Былі ў «Лямусе» з сям'ёй, учатырох, 16 лютага. Атмасфера і інтэр'ер — на чацвёрку: занадта шмат вольнага месца, няма ўтульнасьці (але столік № 9 — самы ўтульны ;)
Сэрвіс на 4,5: абслугоўвалі добра, своечасова, але 5 не пастаўлю, бо ёсць куды паляпшацца :) Дзякуй дзяўчыне-афіцыянтцы (беленькія валасы, з доўгай касой), абслугоўвае выдатна.
Якасць ежы — 3. Замаўлялі 2 чыгунка «Добрая гутарка» — вельмі смачна, няма словаў, 5 балаў, але 2 чыгунка (нешта пра цешчу) — крэпкая 2. Бульба напалову сырая, свініны амаль няма, толькі жылкі. Папрасілі дапекчы, бо страва недаробленая, ды і нават пасля гэтага было складана даесці. Спадар повар, уважлівей гатуй ежу!
Музыка — проста малайца. Дзякуй вялікі гульцу на цымбалах! Вельмі прафесійна! Нізкі паклон!
Вялікі мінус, што афіцыянткі не разумеюць па-беларуску і няма меню на мове; ды і ўвогуле было б файна, калі б «Лямус», што пазіцыянуе сябе, як аля-беларуская рэстарацыя, перайшла б на мову ў абслугоўванні. Было б першай «фішкай» у нашым горадзе, бо зараз гэта модна. І нашым было б прыемна, і расейцам пачуць «цікавостку» ;) Але гэта ўсё маё меркаванне, таму адзнаку за мову не стаўлю.
Увогуле, дзякуй адміністрацыі за бронь найбольш утульнага століка ў рэстарацыі, афіцыянтцы за клопат і ўвагу, музыке за цудоўнае гранне, а повару за недаробленую страву. Нам спадабалася! ;)
Рестораны — в каталоге Vitebsk.biz — прим. ред.