Не першы год наша сямʹя прымае ўдзел у святкаваннi Дня горада. I заўседы цiкавасць вызываюць выступленнi майстроў беларускай сцэны. У гэтым годзе коласаўцы iзноў уразiлi сваiм майстэрствам. Перад вачыма прайшлi старонкi беларускай гiсторыi, беларускi фальклор, смешныя, цiкавыя i трагiчныя падзеi з жыцця простых беларусаў.
Дзякуючы таленту артыстаў, якiя штогод прадстаўляюць Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Я.Коласа на свяце горада, стварылася атмасфера, ў якой слезы болю i адчаю перамяжоўвалiся са смехам.
Вялiкi дзякуй Вам, Ю. Цвiрка, З. Гурбо, Р. Грыбовiч, Н. Аладка, С. Жукоўская, П. Ламан, А. Блахiн. Вы шмат гадоў славiце нашу Радзiму — Беларусь, — яе гiсторыю, яе таленавiтых сыноў i дачок. I самi такiмi з´яўляецеся. Вы заўседы з беларускiм народам! Вы — сапраўдныя народныя артысты!
Удзячныя гледачы 25.06.2016
Театры — в каталоге Vitebsk.biz — прим. ред.