Даўно ведаю дырэктара Аляксандра як высокапрафесійнага гіда і экскурсавода. Калі даведаўся, што ён адкрыў сваю турфірму, пытанняў, да каго ісці па візавую дапамогу, не паўстала.
Ветлівыя супрацоўніцы дапамаглі з анкетай, пракансультавалі пра бронь, мытныя абмежаванні з краінамі Шэнген, праходжанне мяжы і іншае. Працу рабілі без мяне: прыйшоў — аддаў, прыйшоў — забраў.
Я меў спецыфічную сітуацыю з рэгістрацыяй (прапіскай). Трэба аддаць належнае супрацоўніцам, яны нешта высвятлялі, раіліся з калегамі, але потым шчыра сказалі, што з такім не сутыкаліся і што дакладна рабіць, не ведаюць. У выніку ўсё прайшло добра, але за шчырасць і нежаданне ўдаваць з сябе штучных прафесіяналаў — асобны «плюс».
Турфирмы — в каталоге Vitebsk.biz — прим. ред.