Курс мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
Курс мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны Interhistory працягвае тэрмін прыёма заявак.

Курс мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны Interhistory запрашае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу ў курсе, які дазволіць паглыбіць веды пра спадчыну Віцебска і рэгіёна, а таксама рэалізаваць уласныя праекты.

Пра актуальныя тэндэнцыі ў развіцці і выкарыстанні гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны можна будзе даведацца ад беларускіх гісторыкаў, культуролагаў, мастацтвазнаўцаў, археолагаў, экскурсаводаў.

Выкладчыкi курса

  • Леанід Калядзінскі (гісторык, археолаг);
  • Антон Астаповіч (старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры );
  • Мікалай Плавінскі (гісторык, археолаг);
  • Мікалай Півавар (гісторык, экскурсавод);
  • Міхаіл Цыбульскі ( мастацтвазнаўца);
  • Аляксандр Лісаў (мастацтвазнаўца) і шмат іншых.
Удзел у курсе Interhistory не патрабуе адмысловай папярэдняй адукацыі і падрыхтоўкі.

Працягласць курса — снежань 2014 – май 2015. Заняткі будуць праходзіць у Віцебску па выходных. Пасля лекцый і семінараў запланавана рэалізацыя ўласных праектаў.

Для ўдзелу трэба даслаць на пошту: наступныя дадзеныя пра сябе:

  • Імя, прозвішча.
  • Дата нараджэння.
  • Месца працы / вучобы, род дзейнасці.
  • Спасылка на профіль «В контакте», Facebook.
  • Нумар мабільнага тэлефона.
  • Асабісты e-mail, які рэгулярна правяраецца.
  • Досвед у сферы гісторыка-культурнай спадчыны (пры наяўнасці).
  • Чатыры-сем сказаў пра тое, навошта патрэбны ўдзел у курсах.
Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў!

Апошняя дата прыёму заявак — 14 снежня, 23:59 па беларускім часе. Вынікі адбору — 15 снежня.

Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца на mail: .

Падрабязнасці — на сайце publicrepublic.info.

Лекция «Диеты: научный взгляд». Афиша мероприятий
Научно-техническая библиотека вход свободный
27 апреля
Ярмарка мастеров в ТриО. Афиша мероприятий
ТриО вход свободный
до 28 апреля
Kараоке night в «Мяте». Афиша мероприятий
Мята вход свободный