Шукаем тэнара!

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Кен Людзвіг. Камедыя на 2-е дзеі.

У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі. Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі, сапрана тэатра Дзіяна і старшыня опернай гільдыі Джулія нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…

Падчас камедыі становішчаў смех у зале не сціхае. Дынамічны спектакль напоўнены шматлікімі сюжэтнымі паваротамі і нечаканасцямі, калі чароўныя спадзяванні змяняюцца панічным жахам. Пагоні, пераапрананні, любоўныя непаразуменні і напрыканцы — абавязкова шчаслівы фінал.

Пераклад, пастаноўка і музычнае афармленне Міхася Краснабаева.
Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка.

1 комментарий
Yuliyax
1 февраля 2019 в 10:03
Замечательный спектакль! Давно так не смеялась. Я и все зрители были в восторге. Рекомендую.