Усе мышы любяць сыр

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы – белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!

Адпраўляйцеся хутчэй і вы ў неверагодную прыгоду разам з адважнымі мышанятамі. Спазнайце чароўную сілу дабра ў гэтай дзіўнай, амаль шэкспіраўскай гісторыі.

Спектакль «Усе мышы любяць сыр» пастаўлены па п'есе выдатнага венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана, аўтара несмяротнай казкі «Блакітны шчанюк», што даўно стала класікай дзіцячай драматургіі і мультыплікацыі.

Рэжысёр-пастаноўшчык Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пераклад на беларускую мову Пятра ЛАМАНА, уладальніка медаля Францыска Скарыны.
Памочнікі рэжысёра Алена МУРАЎЁВА, Кацярына МУРАЎЁВА.

Шэрыя мышы

ЛІДЗІ - Валянціна БАГДАНАВА
МАРТАН - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
ШОМА - Міхаіл АСАНАЎ

Белыя мышы
АЛЬБІН - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
ВІЯЛЕТА - Ніна ОБУХАВА
ФРУЖЫ - Алёна ЧЫСТАБАЕВА
ІЗОЛЬДА, Вялікая Чараўніца-Кошка - Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Вольга КУЛЯШОВА

Працягласць спектакля - 1 гадзіна.