Музычны спектакль з харэаграфіяй паводле беларускіх легенд «Кажуць людзі…»

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Беларускія легенды захоўваюць у сабе шмат неверагодна цікавага: гісторыі пра каханне і расказы пра міфічных істот, мудрыя настаўленні продкаў і захапляльныя жахлівыя аповеды. І хай зараз нам усё гэта здаецца небыліцамі, нашы продкі верылі ў іх і перадавалі з вуснаў у вусны ў выглядзе легенд.

22-га кастрычніка ў залі філармоніі адбудзецца прэм’ера спектакля «Кажуць людзі…», на якім вы зможаце пачуць адны з самых цікавых беларускіх легенд і паданняў, а ансамбль «Талака» аздобіць іх арыгінальнай музыкай і неверагоднымі танцамі.