Вечар нацыянальнага мастацтва «Прыдзвінскія замалёўкі»

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

7 апреля в 19:00 в Зале филармонии адбудзецца Вечар нацыянальнага мастацтва «Прыдзвінскія замалёўкі».

Да Года міру і стварэння
Да 85-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці
  • Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».
  • Мастацкі кіраўнік — Аляксандр Верам’ёў.

Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» прапануе святочную праграму! Да Года міру і стварэння і 85-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці артысты падрыхтавалі адмысловую праграму «Прыдзвінскія замалёўкі»!

Цэнтральным нумарам канцэрта стане аднаіменная вакальна-харэаграфічная кампазіцыя на творы заслужанага дзеяча культуры Беларусі Івана Арцёмавіча Серыкава, балетмайстра, які ў часы вайны прайшоў з выступленнямі для вайскоўцаў ад Мінска да Масквы і ад Масквы да Кенінсберга, дзе сустрэў Дзень перамогі. У 1968 годзе Іван Арцёмавіч стварыў у Віцебску ансамбль песні і танца «Маладосць», пераемнікам якога і з’яўляецца ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».

Праграма канцэрта складаецца з харэаграфічных пастановак і музычных нумароў, заснаваных на народнай творчасці Прыдзвінскага края – Віцебскай вобласці, якая ў гэтым годзе святкуе сваё 85-годдзе: танцавальныя нумары «Крупчанская кадрыль», «Закаблукі», «Камары гудуць»; песні «Пара мужу дадому», «Краса-дзіва», «Не капайце крынічэньку » і многае іншае!

Кошт квітка: 5 (для вучняў і студэнтаў), 10 руб.

Стендап концерт Виктории Складчиковой. Афиша концертов
Витебск 74,00 − 134,00 р
14 мая