Прэзентацыя альбома фальклёрнага гурта «Варган»

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Полацкі фальклорны гурт «Варган» аб'яднаў людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Калектыў займаецца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці: песеннай, танцавальнай, інструментальнай. Прынцыповая пазіцыя ўдзельнікаў гурта — імкненне да пераняцця аўтэнтычнай, арыгінальнай манеры выканання. «Варган» прымае ўдзел у разнайстайных культурных мерапрыемствах, рэканструкцыі абрадавых дзеяў, праводзіць спеўныя і танцавальныя вечарыны.

20 кастрычніка ўдзельнікі гурта прадставяць у Віцебску альбом «Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны». Гэта першы студыйны альбом гурта. Ён змяшчае 18 трэкаў, сярод якіх песні, танцы і нават «цярэшкі». Усе песні і інструмэнтальныя кампазыцыі з рэлізу некалі гучалі на тэрыторыі Полаччыны на працягу гадавога каляндарнага кола. Акром таго ўдзельнікі гурта правядуць майстар-клас па беларускіх народных танцах.

Спецыяльны госць прэзентацыі — вядомы музыка, мульціінструменталіст, лідар гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў.

Кошт квіткоў на ўваходзе — 6 рублёў. Папярэдне — 4 рублі. Квіткі можна набыць у арганізатараў ці ў салоне «Дар'я» (вул. Ленiна, 19 (9:00-21:00).

Інфармацыя па тэлефоне: +375 (33) 645-23-55 (Дар'я).