Новая экспазіцыя ў арт-прасторы «Талстога, 7»

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Выстава мастацкай фатаграфіі народнага фотаклуба “Віцьба” 1970-1980-х гг.

Віцебскі фотаклуб «Віцьба» — цікавая і ўнікальная з’ява ў культуры нашага горада і краіны. У 1970—1980-х гадах у фотаклубе сфармавалася цэлая плеяда аўтараў мастацкай фатаграфіі, якім не толькі ўдалося знайсці свой стыль, але і значна паўплываць на мастацкае жыцце Віцебска ўвогуле.

Экспазіцыя прадстаўлена імёнамі А.Глебава, Э.Такарчука, М.Шмерлінга, Г.Беліцкага, У.Базана, І.Барсукова, В.Ганчарэнкі, П.Бранштэтэра, А.Вычава, І.Лейкіна, У.Стракача, Ю.Раброва, І.Гусакова, А.Ужгародскага, В.Галубцова, В.Пыжыкава, І.Сушчэўскага, А.Гапонава, В.Слабыні, Ю.Антонава, Э.Цецярэўскага і В.Скрыпачова.

Удзельнікі фотаклуба “Віцьба” вялі калектыўны фоталетапіс. Лірычныя, эмацыйныя здымкі адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё горада, людзей і рэчы - артэфакты мінуўшчыны.

Экспазіцыя выставы - гэта ўнікальныя і часта адзінкавыя экзэмпляры фотаздымкаў, якія на першы погляд могуць падацца стылістычна разнастайнымі. Але ёсць тое, што іх безумоўна аб’ядноўвае. Гэта дачыненне аўтараў да адзінага энергетычнага цэнтра - фотаклуба на вуліцы Маякоўскага.

У гледача ёсць цудоўная магчымасць пабачыць арыгіналы фотаздымкаў віцебскіх фатографаў з архіўных калекцый Уладзіміра Стракача, Юрыя Раброва, Аляксандра Вышкі і Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Адкрыццё выставы 27 студзеня а 16 гадзіне ў арт-прасторы “Талстога, 7”.

Советский плакат. Новый взгляд. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 4,00 р
до 31 декабря
Фотопроект «Феномен времени». Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 22 декабря
Персанальная выстава жывапісу Вячаслава Дружкіна. Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 12 января
Книжники Придвинья. Афиша выставок
Библиотека им. Ленина вход свободный
до 30 декабря
Дрэва жыцця. Афиша выставок
Духовской круглик 3,00 − 5,00 р
до 31 декабря
Калядны карагод. Афиша выставок
Витебский ОМЦНТ 1,20 − 1,80 р
до 11 января
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р