С 15 сентября по 31 октября в Художественном музее пройдёт выставка живописи Владимира Прокопцова «Под знаком бесконечности».
Выстава прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства, ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама 25-годдзю дзейнасці Уладзіміра Іванавіча Пракапцова на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея.
Выстава паказвае разнастайнасць творчых інтарэсаў аўтара як мастака, мастацтвазнаўцы і арганізатара музейнай справы Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 40 работ з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, Музея горада Мінска, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і асабістай калекцыі аўтара. На выставе ўпершыню будуць пйрадстаўлены тры новыя творы: «Настальгія», «Суладдзе зямнога і нябеснага. Памяці Веры» і «Дарога да дому».