Выстава-конкурс «У роднай хатцы на сцяне, на вакне...»

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

З 15 снежня 2023 года па 13 студзеня 2024 года адбудзецца абласная выстава-конкурс «У роднай хатцы на сцяне, на вакне: заслоны, дываны, дыванкі, фіранкі, ручнікі і інш.»

Адкрыццё выставы — 15 снежня ў 15:00.

Куратар выставы — Ніна Аляксандраўна Бабровіч.

Праект «У роднай хатцы – 2023» прадугледзіў правядзенне чатырох абласных выстаў-конкурсаў па вясковаму і местачковаму інтэр’ернаму тэкстылю Віцебшчыны з экспанаваннем у выставачных залах ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» і правядзеннем майстар-класаў з дэманстрацыяй тэхнік стварэння рукатворных тэкстыльных рэчаў падчас працы выстаў-конкурсаў.

У чацвёртай частцы будуць экспанавацца традыцыйныя побытавыя рукатворныя рэчы, створаныя за апошнія 10 год майстрамі народных мастацкіх рамёстваў з дамоў (цэнтраў) рамёстваў Віцебскай вобласці па асобным асартыментным групам ва ўсіх мясцовых відах тэхнік вырабу і аздаблення тэкстылю: ручное ўзорыстае ткацтва на кроснах, пляценне, вязанне, вышыўка, шыццё з абрэзкаў тэкстылю, набойка, маляванка і інш.

Тэлефон для даведак: +375 (029) 513-16-34.

Комментирование отключено.
Витебск — маленький Париж. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 4,00 р
до 1 декабря
У гаспадара і гаспадыні!. Афиша выставок
Витебский ОМЦНТ 1,40 − 1,80 р
11 сентября — 3 октября
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р