У арт-прасторы «Талстога, 7» адбудзецца выстава мастацкага тэкстылю «Гукавыя галюцынацыі» мінскай мастачкі Алены Обадавай.
Алена адаптавала старажытную беларускую традыцыйную тэхніку падвоенага ткацтва для стварэння ўласных вобразных сістэм.
Яна паслядоўна выкарыстоўвае тэматыку архаікі і міфалогіі, паспяхова працуе як у напрамку неаархаікі, так і ў галіне стварэння актуальных і арыгінальных дызайнерскіх рашэнняў аб’ёмна-прасторавых тэкстыльных кампазіцый і арт-аб’ектаў.
У экспазіцыі прадстаўлены дэкаратыўныя палотны тыпу харугваў, тэкстыльныя кампазіцыі з архаічнымі вобразамі і салярнымі знакамі і аб’ёмна-прасторавыя арт-аб’екты, выкананыя ў арыгінальнай аўтарскай тэхніцы.