Казачны куфэрак

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Абласная выстава-конкурс мастацкага роспісу «Казачны куфэрак».

Час правядзення: з 16 кастрычніка па 14 лістапада 2025 года. Адкрыццё: 15:00 гадзін, у дзень адкрыцця ўваход вольны.

З 16 кастрычніка па 14 лістапада 2025 года ў Выставачнай зале дзяржаўнай установы «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» пройдзе абласная выстава-конкурс мастацкага роспісу «Казачны куфэрак».

Запрашам на прагляд выставы-конкурсу ўсіх зацікаўленых традыцыйнай культурай Віцебшчыны, мастацкім роспісам і беларускім фальклорам.

На выставе можна пабачыць традыцыйныя матывы дэкаратыўнага роспісу на тэму беларускага фальклору сюжэтнай альбо арнаментальнай кампазіцыі: хатнія маляваныя тканіны, мэбля, кублы, куфэркі, карабы, шкло, разнастайны посуд, цацкі, тачоныя з дрэва вырабы, скрыні, пано, падносы і інш.
Падчас адкрыцця выставы-конкурсу адбудуцца майстар-класы па мастацкім роспісе.

Комментирование отключено.
Дыхание жизни. Афиша выставок
Двина 1,40 р
до 21 декабря
Палитра белорусских мест. Афиша выставок
Двина 1,00 − 1,40 р
до 14 декабря
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р