Без мінулага няма будучыні!
Менавіта таму мы абавязаны памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў вялікай айчыннай вайне.
Менавіта таму на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа разгарнецца трагічная гісторыя пяці дзяўчын-зенітчыц на чале са старшынёй васковым у спектаклі рэжысёра дзмітрыя акімава «А зоры тут ціхія» па аднайменнай аповесці Барыса Васільева.
Старэйшаму пакаленню знаёмы імёны герояў гэтага вялікага твора: Жэня Камялькова, Ліза Брычкіна, Соня Гурвіч, Рыта Асяніна, Галя Чацвяртак. Хочацца, каб і цяперашняе пакаленне задумалася аб любові да Радзімы, аб сумленні, аб тым, які выбар робіць чалавек, знаходзячыся на вайне.
Спектакль-разважаннне.
Спектакль-рэквіем.
Спектакль-прысвячэнне ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над галавой!
Рэжысёр-пастаноўшчык — Дзмітрый Акімаў.
Мастак-пастаноўшчык — Аляксандр Камянец.
Мастак па святле — Аляксандр Разанцаў
Працягласць спектакля — 3 гадзіны 20 хвілін з антрактам.