Гарадскія прасторы Віцебска

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Традыцыйны «Кірмаш праектаў» у Віцебску збірае прапановы, ідэі і гатовыя праекты для насычэння і развіцця гарадскіх святаў. Кожны ахвочы можа далучыцца да стварэння адметнай святочнай атмасферы, даслаўшы свае прапановы на kirmash.vitsebsk@gmail.com

Тэма «Гарадскія прасторы» — невыпадковая. Усё часцей і часцей у Віцебску адбываюцца культурніцкія імпрэзы, якія даюць новае напаўненне адкрытым (скверы, паркі, дворыкі) і закрытым (музеі, канцэртныя залы, майстэрні) гарадскім прасторам. Так, у 2015−2016 гг. адбыліся розныя мерапрыемствы, якія прадэманстравалі, як можа змяняцца і пашырацца звыклая функцыя розных пляцовак. Сёлетні «Кірмаш праектаў» найперш заклікае з дапамогай культурніцкіх актыўнасцяў пераглядаць самі падыходы да развіцця гарадскіх прастораў і рэалізоўваць розныя смелыя прапановы, якія могуць разнастаіць і палепшыць крэатыўную атмасферу Віцебска.

У Віцебску «Кірмаш праектаў» — адкрытая публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй — адбываецца ўжо 4-ы год запар. У 2014−2016 гг. дзякуючы ідэям, прэзентаваным на «Кірмашы праектаў», праграма святкавання Дня горада і Дня моладзі была ўзбагачаная такімі падзеямі, як Летні маркет «Барадулінкі», фестываль актыўнага адпачынку «Свята ветру», турнір па футбольным фрыстайле «Вежа», Першая агульнагарадская фотасушка, «Спеўны сход», вулічныя майстар-класы па танцах і інш.

І ў гэтым годзе адпачынак віцяблян мусіць быць не менш цікавым і адметным. Таму аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарадскога выканаўчага камітэта Віцебска сумесна з культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” абвяшчае адкрыты прыём заявак на фармаванне праграмы гарадскіх святаў. Кожны ахвочы можа даслаць свае прапановы, ідэі і гатовыя праекты на kirmash.vitsebsk@gmail.com да 23.04 уключна.

Прэзентацыя і абмеркаванне дасланых прапановаў адбудзецца 4 мая. Найлепшыя прапановы будуць уключаныя ў праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні! Дадатковая інфармацыя ў каардынатара: +375 (25) 913-38-76.

«Кірмаш праектаў» — гэта адкрытая публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, якую грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!. ладзіць у многіх гарадах Беларусі. Падчас «Кірмашу праектаў» можна ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў і партнёраў.

Інфармацыя: +375 (25) 913-38-76.

Чакаем вашыя ідэі да 23 красавіка ўключна на адрас: kirmash.vitsebsk@gmail.com.

Для падачы сваёй ідэі трэба аформіць яе ў выглядзе прэзентацыі, зробленай у PowerPoint, Keynote, Prezi.com ці іншых падобных сервісах (да 10 слайдаў) па наступным плане:

  • імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;
  • назва, мэта і сутнасць праекта;
  • чаму і каму гэты праект патрэбны;
  • чаму ідэя ўнікальная і/ці актуальная;
  • калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
  • якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).
Тренинг по телесноориентированной терапии в Витебске. Афиша мероприятий
Витебск вход свободный
27 — 28 апреля
Вербное воскресенье в Новке. Афиша мероприятий
Новка вход свободный
26 апреля
Лекция «Диеты: научный взгляд». Афиша мероприятий
Научно-техническая библиотека вход свободный
27 апреля
Ярмарка мастеров в ТриО. Афиша мероприятий
ТриО вход свободный
27 — 28 апреля
Kараоке night в «Мяте». Афиша мероприятий
Мята вход свободный