Барадулінкі

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Літаратурна-музычны фестываль «Барадулінкі» адсвяткуе разам з жыхарамі Віцебска свята гораду 25-га чэрвеня.

Грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і сацыяльна-культурная ўстанова «Віцебск для мяне» запрашаюць на свята, прысвечанае нашаму земляку, народнаму паэту Рыгору Барадуліну. Падзея разбурае традыцыйны фармат літаратурных імпрэз і ўбірае ў сябе самыя разнастайныя накірункі.

Сёлета «Барадулінкі» прадставяць насычаную праграму літаратурных, адукацыйных і музычных актыўнасцей, што адбудуцца на пляцоўцы арт-прасторы «Талстога, 7» — філіяла УК «Музэй „Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва“» і натуральна — вялікі маркет з удзелам лепшых рамеснікаў і майстроў віцебскага рэгіёну.

У гэтым годзе «Барадулінкі» зрабілі чарговы крок да сапраўднага гарадскога фестываля, — распавядае адзін з арганізатараў Уладзімір Булаўскі. — Мы запланавалі мерапрыемствы, якія дакладна стануць запамінальнымі ня толькі сталым аматарам беларускай літаратуры і музыкі, але і выпадковым наведнікам. У адрозненні ад мінулага году, мы паспрабавалі зрабіць акцэнт на літаратурнай частцы, якая будзе прадстаўлена выступамі Альгерда Бахарэвіча, Юліі Цімафеевай, Міхася Скоблы і інш. Акром таго, мы звярнуліся да беларускіх музыкаў з прапановай выступіць на адкрытай пляцоўцы падчас фэсту, на якую адгукнулася больш за 40 выканаўцаў. Сярод іх мы вызначылі тых, хто можа быць самымі цікавымі для віцебскай аўдыторыі — па выніку наведнікаў чакае вечаровы канцэрт гуртоў Teleport і Kitchen Stuff Only. Натуральна, у планах досыць вялікая колькасць падзей, што дапамогуць пазнаёміцца гараджанам з актуальнай і сучаснай беларускай культурай. А завершыць фэст кінапаказ караткаметражак на тэмы, якія хвалявалі Рыгора Барадуліна болш за ўсё — «Радзіма. Мова. Каханне».

Мерапрыемствы ў рамках фэста будуць працягвацца з 12:00 да самай ночы ў самым сэрцы Віцебску.Выбраць самыя цікавыя падзеі і пазнаёміцца з падрабязнай праграмай вы зможаце ніжэй:

  • 12:30−14:00 — заняткі «Мова Нанова» з Сяржуком Маркавым.
  • 14:10−15:30 — прэзентацыя кнігі «Віцебская мастацкая школа для дзетак», адкрытая дыскусія.
  • 15:40−16:40 — інтэрактыўная экскурсія краязнаўцы Міколы Півавара «Ушаччына Рыгора Барадуліна».
  • 17:00−18:20 — лекцыя памяці Рыгора Барадуліна «Голас і логас Рыгора Барадуліна: лекцыя з чатырма лірычнымі адступленнямі». Чытае паэт і літаратуразнаўца Міхась Скобла.
  • 18:30−20:00 — «Дэзарыентацыя на мясцовасьці: балючыя кропкі сучаснай беларускай літаратуры» — лекцыя-выступ Альгерда Бахарэвіча, паэзія ад Юліі Цімафеевай.
  • 20:00−22:00 — канцэрт з удзелам гуртоў Teleport / Kitchen Stuff Only (унутраны дворык Талстога, 7).
  • 22:10−23:30 — кінапаказ кароткаметражнага кіно: «Радзіма. Мова. Каханне».

Дадатковыя забаўкі

  • 15:40–17:00 — дзіцячы мастацкі майстар-клас «Над горадам: ствараем партрэт горада, а потым і сябе і гуляем у палёты!» ад майстацкіх майстэрняў галерэі «Ў».
  • 17:00 — майстар-клас па традыцыйных танцах (пляцоўка перад арт-прасторай Талстога, 7).
IХ Международный фотофестиваль «ФотоКрок». Афиша мероприятий
Витебск 20,00 − 120,00 р
26 — 30 июня
Мозгобойня. Афиша мероприятий
до 30 мая
Цирк Шапито «Сафари». Афиша мероприятий
Витебск 18,00 − 63,00 р
до 9 июня
ROKI BEER FEST. Афиша мероприятий
ROK'I 30,00 − 35,00 р
25 мая
Kараоке night в «Мяте». Афиша мероприятий
Мята вход свободный