«Вяртанне дадому»: ці як гэта, адправіцца працаваць у вёску?

11 августа 2022 в 10:10
Поделиться
Класснуть
Отправить

Усе чыталі ў школе трылогію Коласа «На ростанях». Пра маладога настаўніка Лабановіча, які адправіўся ў палескую глуш для асветніцкай мэты. Ды і не раз у беларускіх класікаў апявалася моладзь, якая трапляла ў самыя розныя куткі Беларусі. Хтосьці адпраўляўся па закліку сэрца, хтосьці па доўгу.

Цяпер кожны, хто заканчвае вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю, трапляе на «размеркаванне». Хто падмітусіўся, знайшоў сабе месца сам, астатнія спадзяюцца на волю выпадку. І калі ты не з горада, цябе заўсёды імкнуцца адправіць бліжэй да бацькоў, у свой раён.

Я сама з «рамантыкаў», якія з задавальненнем, калі б і не засталіся назаўсёды, так адпрацавалі б спакойна патрэбныя 2 гады ў сваёй маленькай вясковай школе. І не страшна, што аўтобус да бліжэйшага горада ходзіць рэдка і аўталаўка замест крамы. Затое прырода і дом бацькоў побач. Але, з іншага боку, як адмовіцца ад усіх магчымасцяў горада? А што самі маладыя людзі?

Вось, напрыклад, Каця. Яна настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Па размеркаванні яна працавала ў Віцебску, а потым падалася ў родную вёску – Новы Пагост (Міёрскі раён). Сама. Цяпер яна ні аб чым не шкадуе, а пра мінусы і плюсы сельскага жыцця піша ў сваім instagram.

Я і вам прапаную прачытаць іх і разбурыць міфы пра вясковы побыт.

Быць настаўніцай у вёсцы VS у горадзе. Першыя ўражанні

  • Памеры калектываў. У вёсцы значна менш людзей. Тут усе ўсіх ведаюць, капаюць адзін аднаму бульбу, адзначаюць дні нараджэння і нават дзяцей хрысцяць разам. Таму пакуль тут вельмі цёпла і спакойна.
  • Меншая бягучка кадраў. Што вынікае з першага пункта. Палову настаўнікаў у вёсцы я асабіста ведаю, бо сама вучылася там 8 гадоў таму. Усё падстроіліся адзін пад аднаго, навучыліся прымаць слабыя і моцныя бакі і жывуць неяк па-сямейнаму (па меншай меры, мне так падалося).
  • У горадзе некаторых настаўнікаў я памятаю толькі ў твар. За 3 гады маёй работы там памянялася большая частка калектыву. Магчыма, таму адносіны ў ім былі дастаткова халоднымі (за выключэннем нашай настаўніцкай, бясспрэчна).
  • У класах менш дзяцей. У першы клас да нас прыйшло толькі 3 маленькія чалавечкі. Вельмі прыгожыя і мілыя.

З аднаго боку, гэта вельмі сумна. Вёскі незаўважна знікаюць, пусцеюць.

Але з іншага... Як крута весці ўрок не на 30 чалавек! Дзеці сядзяць па адным, слухаюць цябе ўважліва і разумеюць, што спытаць паспеюць, калі не ўвесь клас, то палову дакладна.

І галоўнае! У вёсцы (пакуль па маіх назіраннях у 1 дзень) у дзяцей лепшыя адносіны з беларускай мовай. Гэта проста разрыў сардэчка?

Вяртанне ў вёску. Трошкі мінусаў

«Як бы ні было радасна вяртацца дадому, але ж гарадское жыццё мяняе твае звычкі і погляд на свет. І з некаторымі асаблівасцямі вясковага жыцця прымірыцца складана. Раскажу пра тое, што клапоціць мяне.

Я жудасны мярзляк. Нават сплю ў шкарпэтках! А дачакацца ў вёсцы, пакуль нагрэецца хата ад печкі...? Карацей кажучы, пішу гэты тэкст, накрыўшыся коўдрай. І нічога вы мне не зробіце.

Нейкія асаблівыя, выбітныя, незвычайныя тавары трэба ці то замаўляць у інтэрнэце, ці то ехаць у райцэнтр. І яшчэ добра, калі ў горадзе я знайду патрэбнае і даспадобы. Паліто вунь купляла ў Віцебску. А за смачнымі сушы трэба ехаць як мінімум у Браслаў.

У нашым горадзе няма прыстойнай кнігарні. Зусім яе няма. Ёсць толькі крамы з канцтаварамі, куды кніжкі, звычайна ж, не прывозяць. А кніжныя крамы-мая любоў.

Я з такой асалодай у іх блукаю, перабіраю новыя кніжачкі, паштовачкі, дыхаю водарам новага выдання. Пазбавілася вельмі прыемнага занятку.

Ды і ўвогуле з заняткамі ў вольны час тут складана. Журботна, маркотна, самотна восеньскім вечарам. Хоць ты на спартыўную секцыю з дзецьмі хадзі.

Плюсы вескі

Погляд адной дзяўчыны, што пасля 8 гадоў жыцця ў Віцебску вярнулася ў вёску свайго дзяцінства.

Першы плюс я, безумоўна, пабачыла на цыферблаце вагі, бо тут значна меншы ўзровень стрэсу, і арганізм, напэўна, вырашыў назапасіць некалькі кіло, калі раптам што.

Ды і есці я стала лепш. Седячы ў горадзе, самотна чакаючы мужа з заробкаў, я магла тыднямі харчавацца аднымі бутэрбродамі. Ідучы пасля двайной змены на працы, заесці галодны дзень пачкам чыпсаў ці гатовай салатай.

Цяпер я не памятаю, калі ў апошні раз ела тыя чыпсы!

У мясцовай школе добра арганізавана харчаванне настаўнікаў, а ў краму мы заходзім па хлеб/малако і іншыя першасныя рэчы.

У школе адна змена. У тры гадзіны я ўжо вольная як вецер. І гэтага ветру ў галаве вельмі не хапала ў горадзе, дзе стосы сшыткаў раслі хутчэй за мой узровень дэпрэсіі.

Тут усе ўсіх ведаюць. І гэта я лічу плюсам. Не трэба 10 разоў пісаць анічога ў бясконцыя групы ў вайберы. Можна проста прыйсці да бацькоў-супрацоўнікаў школы. А яны перададуць далей. Ды і дзеці пакуль мяне не падводзілі: усё, што трэба, да бацькоў даходзіць. Шчасце.

Мой 6 клас — гэта таксама вельмі прыемны плюс. 8 хлопцаў, якія адзін за аднаго гарой, і адна дзяўчынка, што як старэйшая сястра аберагае гарэз-забіяк ад непрыемнасцей. Цудоўныя!

І ўвогуле дзеці вельмі простыя, адкрытыя, з імі лёгка і прыемна. Спадзяюся, што і ім са мной :)

×××

Я не ведаю, колькі сярод чытачоў Vitebsk.biz выхадцаў з вёскі. Але ж спадзяюся, што вышэйнапісанае неяк адгукнулася ў вашым сэрцы і натхніла вас на новыя думкі. Бо што ў горадзе, што ў вёсцы ёсць свае мінусы і плюсы. Але галоўнае, каб нам было добра там, дзе мы знаходзімся ў дадзены момант.

Падрыхтавала Надзейка

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

8 комментариев
Лина Корнишева
11 августа 2022 в 08:02
Як цудоўна было вас чытаць, вялікі дзякуй! Для мяне вёска - гэта маё дзяцінства, бабуля і дзядуля, прастор. І зараз ужо ёсць думкі купіць дом і паціху пераязджаць з горада.
QuadDMG
11 августа 2022 в 08:46
не знаю....какой-то вечный внутренний барьер на восприятие бел мовы...как вы считаете, в далеком будущем возможно ли существование единого мирового правительства и единого мирового языка? хотели бы вы так пожить? за себя безусловно скажу "да"!
AnJam
11 августа 2022 в 09:10
Дзякуй за такi шчыры пост)
Aleksei81
11 августа 2022 в 10:07
Добра, Надзейка, адразу было зразумела, што гэта Вы, амаль што з першых слоу...
Пост в целом - хороший, добрый, надхненны - да? - можно сказать, но вряд ли будет способствовать привлечению масс в сферу агро-агро... Хотелось бы мне выдать пост про агро-траблы, тема интересная и злободневная, но, знаю, редакция его не пропустит, списав злободневность на личную авторскую озлобленность... И не такие посты рубили... Но што ш...
Еще бы в одном Надзейку хотелось бы дополнить, что на селе - даже возьмем "ареал" райцентра! - тебя будут оценивать, прежде всего, благодаря твоим общечеловеческим качествам. Уже потом - профессионализм... Это очень сильно отличает "веску" от города, где все зациклены на строительстве карьеры, не разбирая средств и методов получения результата...
Валерия Фризен
11 августа 2022 в 11:22
Лично для меня те плюсы - это не всегда плюсы (говорю сугубо про себя, повторяю).
- Нет никаких развлечений, кроме похода в сельпо на центральной улице.
- Уединения ждать не приходится - любой сосед пинком ноги открывает дверь и садится пить чай.
- Познакомиться не с кем - все уже давно знакомы.
- Пахать в огороде нужно.
...
И ещё тысяча миллионов минусов.
Нел Вик
11 августа 2022 в 14:02
Милый пост, рада за Катерину, которая вернулась в свою деревеньку и рада этому событию. У меня в том же Миорском районе живет бабушка, езжу я к ней часто, люблю бывать в гостях, помогаю, иногда провожу половину отпуска, отдыхаю от динамичности города. Но жить не хочу там. Есть люди для маленьких городов, есть для мегаполисов, есть для сельской местности. У меня троюродные брат и сестра тоже педагоги в деревне и их рассказы несколько разнятся с Катиными) насчет успеваемости в сельской школе в нынешнее время очень печальная картина, половина класса: дети неблагополучных родителей без стремления к учебе и цели в жизни, неухоженные, грязные, немытые, много детей с отклонениями, т.к. они учатся совместно со здоровыми. Зарплата выше, т.к. есть доплата за сельскую местность, это несомненный плюс, хотя если негде тратить...то уже минусы в этом. Цены в деревенских магазинах на продукты выше, чем в Витебске и это ужасно, зная, что рабочих мест "кот наплакал" и также с ЗП( А еще главный минус на деревне - дефицит живого интеллектуального общения, просто вакуум!!!! Молодежь стремится в город, остались пенсионеры, горстка рабочих 50+ и алкаши. Безработица! А еще, чтобы в деревне хорошо жить, надо пахать на земле (а для этого нужно иметь здоровье) и иметь свое хозяйство, хотя бы маленькое, на диванчике с книжкой как в городе не полежишь после работы, если только зимой, когда печки вытопишь)
BezNika
11 августа 2022 в 15:32

Безумно приятно читать пост на белорусском языке, как жаль, что в ежедневном общении мы не используем его и он постепенно стирается из нашей памяти.

Очень рада за Екатерину, что она нашла своё место )

id52891
11 августа 2022 в 19:45
..из личного наблюдения... если человеку на улице станет плохо... сядет на скамеечку... схватится за сердце.. к нему чаще всего подойдет приезжий из села и предложит помощь... а городские - не... они спешат...