Неяк нядаўна мы раілі, што для таго, каб вывучыць беларускую мовy, трэба атаясаміць сябе беларускамоўным асяроддзем. І адзін з лепшых варыянтаў — гэта фільмы. Але дзе шукаць кінцо на роднай мове?
Насамрэч, яшчэ 10−15 гадоў таму гэта было не такой распаўсюджанай з’явай. Максімум, што мы маглі, гэта паглядзець старыя стужкі «Беларусьфільма» і знайсці якія-небудзь аўдыа па творах класікаў. Зразумела, агучка — гэта ўсё ж такі сур’ёзная справа, якая патрабуе час, грошы і сілы. Да і ў кінатэатр хутчэй за ўсё пойдуць на рускамоўны фільм.
На сённяшні дзень магчымасць паглядзець сусветнавядомыя стужкі ў беларускай агучцы стала больш даступнай. Маладыя каманды аднадумцаў і аматараў мовы аб'ядноўваюцца і разам робяць беларускамоўны кантэнт. З’яўляюцца нават цэлыя пляцоўкі і раздзелы з кінастужкамі на беларускай мове!
Перад вамі спіс рэсурсаў, з якімі вы зможаце адчуць асалоду ад успрымання роднай мовы праз прагляд знакамітых і любімых кінастужак.
Асобны раздзел відэасервіса VOKA ад кампаніі А1. Калісьці ўсё пачалося з праекта «Беларускiя ўікэнды», перакладзеныя мастацкія кінастужкі паказвалі ў кінатэатрах Мінска і іншых гарадах. Зараз на сэрвісе больш за 120 фільмаў, мультфільмаў і серыялаў, агучаных знакамітымі беларускімі акцёрамі, вядучымі, дыктарамі і музыкантамі. Там можна ацаніць, напрыклад, серыял ад НВО «Чарнобыль», анімэ-мультфільмы Хаяо Міядзакі, фільмы «Рокі», «Востраў праклятых», «Знесеныя ветрам». Адзінае «але»: паглядзець усё можна толькі за падпіску.
Беларускамоўны забаўляльны і адукацыйны кантэнт для малодшых. Гэта добрая прафесійная агучка сучасных мультфільмаў для дзяцей садовага і школьнага ўзросту. Усе серыі мульцікаў знаходзяцца ў адкрытым доступе на Youtube. Гэта цудоўная магчымасць пазнаёміць сваю малышню з мовай неназойлівым метадам.
Малады праект, які існуе пакуль толькі 10 месяцаў, але на яго варта звярнуць увагу. Рабяты робяць двухгалосы пераклад папулярных серыялаў, такіх як «Футурама», «Гравіці Фолз», «Апошнія з нас», нават свежы мультфільм «Супербраты Марыа» можна глянуць. І ўсё толькі наперадзе!
Дапаможа злучыць дзве карысныя справы ў адну. І англійскі падцягнуць, і беларускую мову не забыць. Большасць фільмаў на платформе прадстаўлены ў арыгінале з беларускімі субцітрамі. Але і гэта эксклюзіў, бо на звычайных платформах беларускія субцітры не знойдзеш нідзе (толькі калі аўтаматычныя). Гэта яшчэ і самы вялікі сэрвіс з анімэ на беларускай мове.
З агучкай пакуль ёсць каля 25 стужак. Напрыклад, мультсерыял «Рык і Морці», «Аркейн: Ліга легенд», «Гамбіт каралевы» (рус. «Ход королевы»), фільмы «Малефісэнта», «Расшчэплены» (рус. «Сплит»), «Гатэль „Гранд Будапешт“».
Гэта сэрвіс з самай поўнай калекцыяй. Каля 500+ фільмаў і серыялаў, сярод якіх «Маўчанне ягнят», «Зараджэнне» (рус. «Начало»), «Дом цмока» (рус «Игра Пристолов»), «На ўсе застаўкі» (рус. «Во все тяжкие»). Сапраўды ўражлівы спіс. Мы ўжо ведаем, што ты будзеш рабіць сённяшнім вечарам :)
×××
Большасць з платформ — гэта не камерцыйныя, а самастойныя праекты, якія трымаюцца на энтузіязме і падтрымцы гледачоў. І хочацца верыць, што гэта толькі пачатак! Бо так цудоўна, калі сучасныя людзі могуць пасябраваць з роднай мовай праз займальны і круты кантэнт. Не адкладвайце справу на потым, абавязкова загляніце і знайдзіце фільм на свой густ.
Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter. Хотите поделиться тем, что произошло в Витебске? Напишите в наш телеграм-бот. Это анонимно и быстро.