Водитель «Северного экспресса» заслуживает премии от фирмы

Даволі часта даводзіцца езьдзіць у сталіцу, і часам гэта мажліва толькі маршруткай. Зручна, што кожную гадзіну ё адпраўленне ў абодва бакі.
Але дадзены камент не пра гэта)
11 сьнежня давялося ехаць зь Менску апошнім рэйсам (а 23-й гадзіне).
Не запомніў прозьвішча кіроўцы, але гэты добры чалавек проста варты прэміі ад фірмы. Ветлівы, далікатны, вясёлы і максімальна пазітыўны) выраз "город герой Лепель" разьвесяліў)) кіроўца разьвёз усіх амаль да самага дому, і ўсё гэта бліжэй да трэцяй гадзіны ночы.
Гэта менавіта той момант, калі чалавеку сапраўды хочацца сказаць дзякуй. І гэта ня толькі маё меркаваньне, думаю, усе пасажыры са мной пагодзяцца.
На жаль, на руках не засталося чэка, таму даводзіцца ставіць усяго 4*. Але менавіта гэтаму чалавеку за ягоную работу трэба ставіць толькі 5*.
Виталь Skryl
Спасибо автору
Поделиться
Класснуть
Отправить
Комментирование отключено.