Выстава ручнікоў і посцілак «Матуліны кросны»

Поделиться
Отправить
Класснуть
сегодня, 27 апреля Ратуша 2,00 − 4,00 р. 10:00−18:00
завтра, 28 апреля Ратуша 2,00 − 4,00 р. 10:00−18:00
понедельник, 29 апреля Ратуша 2,00 − 4,00 р. 10:00−18:00
вторник, 30 апреля Ратуша 2,00 − 4,00 р. 10:00−18:00
показать все дни

23 лютага 2024 года а 16 гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша, вул. Леніна, 36) адбудзецца адкрыццё выставы ручнікоў і посцілак «Матуліны кросны» з музейных фондаў.

У апошнія дзесяцігоддзі дзякуючы павелічэнню цікавасці да нацыянальнай гісторыі, культуры, у тым ліку да народных традыцый, святаў і абрадаў, набывае актуальнасць дэманстрацыя калекцыі ручнікоў, посцілак і элементаў народнага касцюма як неад’емных элементаў традыцыйнай беларускай культуры.

Выстава «Матуліны кросны» прэзентуе калекцыю ручнікоў і пакрываў (посцілак) гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер’я, а таксама абрусаў, спальных прылад, прадметаў адзення, вырабленых уручную на ткацкіх станках (больш за 200 прадметаў).

Яркім дапаўненем выставы з’яўляюцца сельскагаспадарчыяя прылады працы для апрацоўкі ільну, вырабу тканіны, а таксама элементы інтэр’ера сялянскай хаты і фотаздымкі другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзяў, якія ілюструюць сялянскую працу і побыт.

Прымяненне ручнікоў і посцілак ў побыце адлюстравана ў рэканструяваным інтэр’еры сялянскай хаты, дзе можна пабачыць ручнік-«набожнік», вясельны ручнік, ручнік-«уціральнік», «трапкач» і інш.

Падчас адкрыцця выставы выкладчыкі і навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа прадэманструюць працэс ткацтва на сучасных кроснах, а госці музея атрымаюць унікальную магчымасць далучыцца да стварэння ручнога вырабу тканіны.

Выстава будзе працаваць да 31 мая 2024 года.

Кошт білета: 4 руб. – для дарослых; 2 руб. – для школьнікаў і студэнтаў.

Выставочный проект. Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 28 апреля
Выставка «Ангелы, феерии, птицы». Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 16 июня
Лирика акварели. Афиша выставок
до 30 апреля
Дорогами искусства. Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 27 мая
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р