Яніс Струпуліс. 100 медалёў

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

5 лістапада а 16 гадзіне ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання адбудзецца адкрыццё выставы «Яніс Струпуліс. 100 медалёў» (Латвія).

Яніс Струпуліс — сусветна вядомы латышскі скульптар, медальер і графічны дызайнер. Дыяпазон яго творчасці даволі шырокі: ад медалёў, прысвечаных гарадам Латвіі, сусветна вядомым дзеячам навукі, культуры, мастацтва, знакавым падзеям, да дзяржаўнага герба Латвіі і дызайна сучасных грошай. У 1970-я гады ім была створана выдатная беларуская серыя, у якую ўвайшлі медалі, прысвечаныя Ф.Скарыне, С.Полацкаму, С.Буднаму, В.Цяпінскаму, М.Сматрыцкаму і інш. Некалькі з іх у мінулым годзе Я.Струпуліс перадаў у дар Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею.

На выставе прадстаўлена каля 100 твораў 1976-2016 гг. Безумоўна, на працягу гэтага часу змяняліся творчыя прыярытэты майстра, але, здаецца, нязменным заставалася майстэрства і вытанчаная, лаканічная манера пластычнай мадэліроўкі. Разважаючы пра аўтарскую манеру Яніса Струпуліса ў медальерным мастацтве, напэўна, можна казаць і пра своеасаблівую «аўтарскую рэжысуру» кампазіцыі, і падкрэслены інтэлектуалізм вобразаў.

Куратар выставы – Міхась Цыбульскі — кандыдат мастацтвазнаўства.

Выстава будзе працаваць да 13 снежня 2018 г. Кошт уваходных квіткоў: дарослыя — 1 руб. 50 кап., школьнікі, студэнты – 80 кап.

Дорогами искусства. Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 27 мая
Выставочный проект. Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 28 апреля
Выставка «Ангелы, феерии, птицы». Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 16 июня
Лирика акварели. Афиша выставок
до 30 апреля
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р