3 кастрычніка пачынае працу выстава пераможцаў і лаўрэятаў ІІІ Міжнароднага конкурсу плаката «УНОВІС ХХІ стагоддзе #Малевіч Чорны / #Малевіч Белы», які быў прысвечаны 145-годдзю Казіміра Малевіча @malevich_145
Экспазіцыя выставы, якая налічвае каля 120 плакатаў і больш за 100 аўтараў з 13 краін свету, заняла дзве выставачныя залы. У музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча будуць прадстаўлены плакаты пераможцаў і журы конкурсу, а ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на Белабародава, 5 можна будзе пабачыць работы лаўрэятаў, а таксама лепшыя плакаты з шорт-ліста конкурсу.
Выстава будзе адкрыта для наведвання з 3 кастрычніка, а афіцыйная частка з узнагароджваннем пераможцаў адбудзецца 16 кастрычніка. Сачыце за анонсамі!