Выстава «Адраджэнне і трансфармацыя» кітайскага графіка Се Пэна

Поделиться
Отправить
Класснуть
понедельник, 14 июля ВГУ им. Машерова вход свободный 09:00−15:00
вторник, 15 июля ВГУ им. Машерова вход свободный 09:00−15:00
среда, 16 июля ВГУ им. Машерова вход свободный 09:00−15:00
четверг, 17 июля ВГУ им. Машерова вход свободный 09:00−15:00
показать все дни

У выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава адбудзецца выстава «Адраджэнне і трансфармацыя» кітайскага графіка Се Пэна.

Се Пэн, нарадзіўся ў Гуйчжоу (Кітай) у снежні 1987 года. Скончыў Хунаньскі ўніверсітэт Сянтань. Пачаў працаваць у 2010 годзе. У цяперашні час выкладае ў Гуансі-Бэйхайскім універсітэце мастацтваў і дызайну.

Мастацтва не мае фіксаванага шляху, кожны твор — гэта асабістае выказванне мастака, вынік ўспрыманне і даследаванне ім рэальнага жыцця, — упэўнена сцвярджае аўтар графічных кампазіцый, што прадстаўлены на дадзенай выставе, малады кітайскі мастак і педагог Се Пэн. Тэма яго чарговай выставы засяроджана на «Адраджэнні І Трансфармацыі», сувязі з традыцыямі і вольнай творчасцю, адлюстраванні ўласных думак і фантазий мастака мовай графікі.

У графічных аркушах Се Пэна выкарыстоўваюцца складаныя лініі і формы, якія пераплятаюцца паміж сабой і утвараюць новыя формы і графічныя арнаменты. А у выніку і новыя сэнсы. Кантраст белага і чорнага, святла і цемры ў яго творчасці, нібы то спроба адлюстравання глыбіннага разумення мастаком асноў светапабудовы.

Графіка Се Пэна прыцягвае адметнай аўтарскай стылістыкай, імкненнем праз прыродныя формы і звыклыя вобразы выразіць свае ўласныя пачуцці. У сваіх кампазіцыях мастак з аднаго боку застаецца прыхільнікам традыцый, з іншага заўжды імкнецца да свабоднай інтэрпрэтацыі мастацкай формы. Мова яго графікі разнастайная па характару вобразных элементаў, рытмічна-напружаная, поўная жарсці і жыццёвай сілы. Але ў творах Се Пэна няма месца выпадковасці. Усё прадумана і лагічна абаснавана.

У экспазіцыі прадстаўлены ілюстрацыі да дзіцячых твораў, тэматычныя ілюстрацыі, арнаментальныя кампазіцыі і іншыя графічныя творы, якія мастак выканаў пад час прыбывання ў Віцебску і вучобы ў магістратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «мастацтвазнаўста».

Выстава працуе ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава кожны дзень з 9 да 15 акрамя суботы і нядзелі.

Куратар выставы, кандыдат мастацтвазнаўства Міхась Цыбульскі.

Комментирование отключено.
Город мастеров. Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 13 июля
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р