Выстава-конкурс праводзіцца ў мэтах папулярызацыі традыцыйных мастацкіх вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з лакальнымі адметнасцямі; прыцягнення ўвагі моладзі да традыцыйнай культуры і творчасці вядучых майстроў; фарміравання эстэтычнага густу насельніцтва на лепшых узорах творчасці майстроў, аднаўлення старажытных традыцый мясцовага насельніцтва Віцебшчыны ў розныя храналагічныя перыяды.
У конкурсе прымуць удзел калектывы і аўтары з дамоў (цэнтраў) рамёстваў, удзельнікі узорных студый і клубаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў устаноў культуры Віцебскай вобласці.