Каралева прыгажосцi з Лiнэна

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть
Чалавечая прырода дзіўная, капрызная і помслівая, людзі найчасцей глухія і жорсткія адно да аднаго, яны схільныя да гвалту… і ўсё ж… не безнадзейныя. Так думае і пра гэта піша ірландскі драматург Марцін МакДонах. У «Каралеве прыгажосці з Лінэна» смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг і самотная і няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі — ад банальных скандалаў да дэманстрацыі папер з вар’ятні. У фокусе найбольш моцных эмацыйных станаў — жаданне кахання і роспачы з-за яе адсутнасці — пераплятаюцца дзве найбольш важныя тэмы: эміграцыя і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Непарыўна злучаны паміж сабой пачуцці дзяцей да сваіх бацькоў і пачуцці, якія адчуваюць мігранты да сваёй Радзімы.