Нібыта хворы

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа звяртаецца да еўрапейскай класікі. 28 мая в 19:00 на вялікай сцэне адбудзецца прэм’ера спектакля «Нібыта хворы» — знакамітай камедыі сусветна вядомага французскага драматурга Жана-Батыста Мальера.

Галоўны герой, спадар Арган лічыць сябе самым хворым на свеце. Але чым ён хварэе і ці хворы ўвогуле – ніхто не ведае. Арган вельмі заклапочаны сваім здароўем, патрабуе да сваёй персоны шмат увагі і не супраць патрапіць у вышэйшы свет. Аптэкары і дактары спаўна гэтым карыстаюцца, выпісваюць яму дарагія лекі. Прагная да грошай жонка Беліна хоча завалодаць багаццем мужа, а падчарку аддаць у манастыр. Арган жа збіраецца выдаць дачку за лекара, які будзе яго лячыць задарма. Але Анжаліка закаханая зусім у іншага юнака, які адказвае ёй узаемнасцю. Дапамагчы маладым стаць шчаслівымі бярэцца служанка Туанэта. Ці атрымаецца гэта ў яе?.. Глядзіце спектакль і даведаецеся!

П’еса Мальера высмейвае фанабэрыстасць, надумлівасць, глупства, прагу да грошай. Рэжысёр і аўтар музычнага афармлення, вядомы віцебскі творца Сяргей Талкач аддае перавагу тэатру ігры, тэатру прадстаўлення, стварае фарсавае відовішча, дзе пераважаюць буфанада і гратэск. Артысты, гэтак жа, як і класічнай камедыі дэль артэ, ствараюць вобразы-маскі. У пэўны момант маскі будуць скінутыя – і глядач убачыць за вобразамі герояў асобы саміх акцёраў.

Сцэнаграфію і касцюмы стварае вядомая ў Беларусі мастачка тэатра Алена Ігруша. Харэограф Дзіяна Юрчанка. Пераклад п’есы на беларускую мову ажыццявіў Пятро Ламан.

Летась споўнілася 400 год з дня нараджэння, а сёлета 350 год з дня смерці Мальера. Пра яго мастацтва з захапленнем казаў Міхал Булгакаў: «І люблю яго не толькі за тэмы п'ес, за характары яго герояў, але і за дзіўна моцную драматургічную тэхніку. Кожнае з'яўленне дзейнай асобы ў Мальера патрэбна, абгрунтавана, інтрыга закручана так, што звяна выняць нельга».

Комментирование отключено.
Дзюймовачка. Афиша спектаклей
Лялька 13,00 р
14 июня
Шукаем тэнара!. Афиша спектаклей 1
Якуба Коласа 20,00 − 22,00 р
19 июня
Асеннi ROCK'N'ROLL. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 20,00 − 23,00 р
22 июня — 31 июля
Любовь и голуби. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 65,00 − 70,00 р
24 июня
Месца памяці. Афиша спектаклей
Лялька 15,00 р
26 июня
Фанцікі. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 20,00 − 22,00 р
26 июня
Парашутыст. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 20,00 − 25,00 р
28 июня — 6 августа
Пятрушка. Афиша спектаклей
Лялька 13,00 р
28 июня
Музыкальный вернисаж. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 20,00 − 23,00 р
29 июня — 18 июля
Гiсторыя кахання. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
5 июля
Телохранительница. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 65,00 − 70,00 р
15 — 16 июля
Гамлет. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
17 июля
Смешныя людзi. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
22 июля
Дамы і гусары. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
30 июля
Шлюб па-італьянску. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
5 августа