Кошкi-мышкi

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Аляксандр Мардань. Сямейны псіхалагічны дэтэктыў на 1-у дзею.

Нішто так не цікавіць людзей, як асабістыя ўзаемаадносіны. Тым больш, калі раскрываюцца таямніцы паміж самымі блізкімі людзьмі. Напрыклад, паміж дзвюма сёстрамі.

Актрыса Тамара і перакладчыца Таццяна шмат перажылі разам і, здаецца, усё ведаюць адна пра адну. Але дадаць нечаканых фактаў у спакойнае жыццё гатова журналістка Лена, якая пад выглядам масажысткі дазнаецца пра многае, у тым ліку для таго, каб раскрыць сваім чытачам праўду пра знакамітасцей… Але каму патрэбна такая «праўда»?

Пастаноўка Юрыя Лiзянгевiча.
Сцэнаграфія і касцюмы Валянціны Праўдзiнай.
Кампазітар Аляксандр Крыштафовiч.
Балетмайстар Дзіяна Юрчанка.

Фотаздымак: kolastheatre.by