Пад самы Новы год трапляюць у заснежаны лес дзве дзяўчынкі і знаёмяцца з тамтэйшымі жыхарамі. Каго з іх Дзед Мароз узнагародзіць каштоўнымі падарункамі, а каго — выправіць назад з пустымі рукамі? Праз лялек-марыянетак артысты распавядуць вам гісторыю займальную ды павучальную.
Якое ж свята без урачыстай распакоўкі падарункаў? З дапамогаю вясёлых блазнаў вы самі можаце ператварыцца ў чараўнікоў, што рыхтуюць навагоднія цуды. А таксама пагуляць, патанчыць і сустрэцца з самымі нечаканымі героямі спектакляў Беларускага тэатра “Лялька”.
Пры жаданні бацькоў можна, распавёўшы верш, атрымаць загадзя падрыхтаваны падарунак з рук Дзеда Мароза і Снягуркі ў адмысловай казачнай рэзідэнцыі.