Цень думкi нашай...

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Фантазiя паводле драмы Ф. Аляхновiча «Ценi».

Чалавек сам з’яўляецца творцам свайго лёсу. І калі ў мінулым здараюцца памылкі, адказваць за іх прыйдзецца цягам усяго жыцця. Магчыма, нячыстае сумленне прымушае чалавека пакутаваць і раз-пораз вяртацца да былога. Але рэжысёр спектакля Ніна Обухава пераконвае: не варта трымацца за мінулае, якім бы горкім ці салодкім яно не было, а трэба жыць сёння і зараз, каб несці святло навокал, дарыць душэўную цеплыню родным і блізкім людзям.

…Бацька сямейства Сцяпан меў раней надзвычай узвышаныя парыванні і прагу да творчасці, але з часам яны пераўтвараліся ў выключна эгаістычныя памкненні. У юнацтве ён спрычыніўся да заўчаснай гібелі былой каханай, якая нечакана “ўваскрэсла” ў вобразе маладой кватаранткі Матыльды. У яго спапялелай душы, здаецца, адраджаюцца былыя пачуцці. Тая ж дзяўчына запальвае жарсць і ў сэрцы 18-гадовага паэта і летуценніка Міхася, сына Сцяпана і Марыі. Адносіны ўсё больш пераблытваюцца…

Фотаздымак: kolastheatre.by