Дарослыя дзецi

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Леанард Герш. Гісторыя кахання ў 2-х дзеяннях.

У аснову пастаноўкі Юрыя Пахомава пакладзена п'еса вядомага амерыканскага драматурга і сцэнарыста Леанарда Герша «Гэтыя свабодныя матылі», якая атрымала прызнанне на Брадвеі, была экранізавана і абыйшла шматлікія сцэны Еўропы. У цэнтры спектакля — гісторыя кахання двух маладых людзей.

Ён — звычайны амерыканскі тынэйджар Дональд, які вырваўся з-пад матчынай апекі і вырашае даказанай сваё права на самастойнасць. Яна — яго 19-гадовая суседка Джыл, якая паспела выскачыць замуж і на шосты дзень збегчы ад мужа. Ён марыць стаць музыкам, яна — знакамітай актрысай. Адносiны паміж імі развiваюцца імкліва, але тут на парозе з'яўляецца маці Дональда. Місіс Бэйкер супраць адносін сына з дзяўчынай, якая не адпавядае яе предствлениям аб прыстойнасці і маралі.

Пераклад Святланы Дашкевiч.
Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава.
Сцэнаграфія і касцюмы — Святлана Макаранка.

Фотаздымак: kolastheatre.by

1 комментарий
Сергей Харитончик
16 ноября 2017 в 23:16
хорошая постановка